Майкл Джорджыу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Майкл Джорджыу
Снукер

англ.: Michael Georgiou
Фота
 
Дата нараджэння: 18 студзеня 1988(1988-01-18) (30 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of Cyprus.svg Кіпр
Прафесійная кар'ера: 2008/2009, 2014—...
Найвышэйшы рэйтынг: 57 (27.02.201804.03.2018)
Цяперашні рэйтынг: 58 (5 сакавіка 2018)
Прызавыя грошы: > £130,000
Найвышэйшая серыя: 140 (Шанхай Мастэрс 2017 (квал.))
Колькасць соценных серый: 18
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 1
Чэмпіянат свету: 1/48 фіналу (кв.) (2009)

Майкл Джорджыу (англ.: Michael Georgiou; нар. 18 студзеня 1988, Форэст Хіл, Англія) — прафесійны гулец у снукер з Англіі, які з 2016 года прадстаўляе Кіпр. Пераможца Shoot-Out 2018 года.

У 2007 годзе ва ўзросце 19 гадоў стаў чэмпіёнам свету сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года, што дазволіла яму патрапіць у прафесійны тур у сезоне 2008/2009, але не выйграў ніводнага матча ў сваім стартавым сезоне сярод снукернай эліты. Наступныя два гады гуляў у Міжнароднай адкрытай серыі, пасля чаго на некаторы час адышоў ад снукера, вярнуўшыся да гульні на высокім узроўні толькі ў 2013 годзе, калі прыняў удзел у Q-School. У 2014 годзе стаў пераможцам аднаго з этапаў Q-School, дзякуючы чаму здолеў вярнуць сабе месца сярод прафесіяналаў на два сезоны. На першым жа рэйтынгавым турніры сезона 2014/2015, Усі Класік, дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага ўзроўню, дайшоўшы да 1/16 фіналу, а пазней дэбютаваў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і дайшоў да 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса, што стала яго найлепшым рэйтынгавым вынікам. Паводле вынікаў двух сезонаў не здолеў патрапіць у топ-64 і пакінуць месца ў мэйн-туры, але ў 2016 годзе зноў стаў адным з пераможцаў Q-School, а таксама зрабіў заяву, што з сезона 2016/2017 будзе прадстаўляць Кіпр. У сезоне 2016/2017 дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з'яўляецца яго найлепшым вынікам на турнірах Трайной кароны, а таксама ў другі раз дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню на Shoot-Out, скончыўшы сезон на 74-м месцы ў рэйтынгу. У 2018 годзе, займаючы 73-ю пазіцыю ў рэйтынгу, перамог на рэйтынгавым аднафрэймавым турніры Shoot-Out, здабыўшы першы рэйтынгавы тытул і ўпершыню ўвайшоўшы ў топ-64 сусветнага рэйтынгу, а праз два тыдні ў чацвёрты раз дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню на Сусветным Гран-пры і падняўся на найвышэйшае для сябе 57-е месца ў рэйтынгу.

Займаў 57-е месца ў рэйтынгу на працягу аднаго тыдня. За прафесійную кар'еру аформіў 18 сэнчуры-брэйкаў і зарабіў больш за 100 тысяч фунтаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-175 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку.

Фіналы турніраў[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (1:0)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2018 Shoot-Out Дот ГрэмСцяг Шатландыі Грэм Дот 67:56[фт 1]

Прафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 перамога)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (1:0)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 11 лютага 2018 Shoot-Out, Уотфард, Англія Дот ГрэмСцяг Шатландыі Грэм Дот 67:56[фт 1]
  1. 1,0 1,1 Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]