Перайсці да зместу

Асот шурпаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sonchus asper)
Асот шурпаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sonchus asper (L.) Hill, 1769


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38424
NCBI  50193
EOL  492388
GRIN  t:34933
IPNI  1003017-2
TPL  gcc-130230

Асо́т шурпаты[3] (Sonchus asper) — від кветкавых раслін роду Асот (Sonchus) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 і да 100 см. Сцябло голае ў ніжняй частцы і апушанае буравата-залацістай шчацінкай уверсе. Корань верацёнападобнай формы. Лісце завостранае, падоўжанае, з калючымі зубцамі. Кветкі залаціста-жоўтыя. Суквецце — кошык. Плод — гладкая сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны цвітуць у ліпені—верасні. Растуць у садах, агародах, уздоўж дарог, у засмечаных месцах. Пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.