Свінакроп
Выгляд
(Пасля перасылкі з Spergula)
Свінакроп | |||||||||||||||||
Свінакроп палявы (Spergula arvensis) — тыпавы від роду | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Spergula L., 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Свінакроп[3][4], або Шпергель[4] (Spergula) — род травяністых раслін сямейства гваздзіковыя (Caryophyllaceae). На тэрыторыі Беларусі 5 відаў: свінакроп буйны (Spergula maxima), свінакроп веснавы (Spergula vernalis), свінкароп звычайны (Spergula vulgaris), свінакроп ільняны (Spergula linicola) і свінакроп пасяўны (Spergula sativa). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на ўзлесках, лугах, палях і агародах.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Spergula pentandra. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
|
Гэта пераважна аднагадовыя травы, якія развіваюць узыходзячыя або моцна галінастыя ад карэнішча сцёблы, з лінейнымі супраціўным лісцем, з перапончатымі, парамі-зрослымі прылісткамі. Дробныя белыя кветкі сабраны ў друзлых відэльцападобных суквеццях (дыхазіях). Кветка правільная, абодваполая.
Спіс відаў
[правіць | правіць зыходнік]Род уключае каля 13 відаў[5]:
- Spergula arvensis L. typus
- Spergula calva Pedersen
- Spergula depauperata Pedersen
- Spergula fallax (Lowe) E.H.L.Krause
- Spergula grandis Pers.
- Spergula levis (Cambess.) D.Dietr.
- Spergula maritima Pedersen
- Spergula morisonii Boreau — Свінакроп вясенні
- Spergula pentandra L.
- Spergula platensis (Cambess.) Shinners
- Spergula ramosa (Cambess.) D.Dietr.
- Spergula rubra J.Presl & C.Presl
- Spergula viscosa Lag.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ The Plant List: Spergula
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Свінакроп, шпергель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Торица — род Spergula: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)