Свінакроп вясенні
Свінакроп вясенні | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Spergula morisonii Boreau, 1847 | |||||||||||||||||||
|
Свінакроп вясенні[3][4] (Spergula morisonii) — від двухдольных раслін роду Свінакроп (Spergula) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Упершыню апісаны французскім батанікам Аляксандрам Баро ў 1847 годзе[5][6].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Венгрыі, Італіі, Партугаліі, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Швецыі, краін Балтыі, еўрапейскай часткі Расіі і Алжыра. Занесена ў Вялікабрытанію (Англія) і ЗША (Мэрыленд, Масачусетс, Нью-Джэрсі)[7].
Расце па пясчаных абочынах дарог, на парушаных месцах на вышыні 10-100 м[8].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцябло вышынёй 5-35 см, часта разгалінаванае ў цэнтральнай частцы расліны[8].
Лісце звычайна плоскае[8], простае, размешчана супратыўна[4].
Кветкі з пяццю[4] яйкападобнымі пялёсткамі[8].
Плод — каробачка[4]; насенне лінзападобнае з прыдаткамі ў выглядзе крылцаў ад светла-карычневага да карычнева-чорнага колеру[8].
Цвіце вясной і ў пачатку лета[8].
Прыродаахоўная сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]Занесена ў Чырвоную кнігу Эстоніі і Чырвоныя кнігі Калінінградскай вобласці і рэспублікі Карэлія (Расія)[4].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Arenaria pentandra (L.) Wallr. sensu auct.
- Spergula pentandra (Wallr.) Rchb. sensu auct., nom. illeg.
- Spergula pentandra (Boreau) Čelak., 1874
- Spergula pentandra (Boreau) Döll, 1862
- Spergula vernalis Willd., nom. superfl., sensu auct.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Spergula vernalis
- ↑ а б в г д Свінакроп вясенні: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Свінакроп вясенні: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
- ↑ Tropicos | Name — Spergula morisonii Boreau
- ↑ Catalogue of Life : Spergula morisonii Boreau
- ↑ а б в г д е ё Spergula morisonii in Flora of North America @ efloras.org
- ↑ Tropicos | Name — Spergula morisonii Boreau