Stellantis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Stellantis
Chrysler Headquarters Tower (November 2021).jpg
Тып naamloze vennootschap[d]
Лістынг на біржы Euronext Paris, Італьянская фондавая біржа і Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 16 студзеня 2021
Размяшчэнне
Галіна Q112166038?[1], аўтамабільная прамысловасць[d] і production system[d]
Прадукцыя аўтамабіль, utility vehicle[d], грузавы аўтамабіль, камерцыйны транспартны сродак[d] і аўтазапчасткі[d]
Уласны капітал
  • 72 400 000 000 € (2022)
Абарот
  • 179 592 000 000 € (2022)[2]
Аперацыйны прыбытак
  • 20 000 000 000 € (2022)
Чысты прыбытак
  • 16 779 000 000 € (2022)[2]
Актывы
  • 186 200 000 000 € (2022)
Колькасць супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі Opel, Vauxhall[d], Peugeot, Stellantis Italy[d], Citroën[d], Stellantis Italy[d], DS Automobiles[d], Française de Mécanique[d], Chrysler, Stellantis Argentina[d], Stellantis Bank S.p.A.[d], Jeep[d], Alfa Romeo і Dodge
Сайт stellantis.com(англ.)(фр.)

Stellantis NV — транснацыянальная карпарацыя ў аўтамабілебудаванні, утвораная ў 2021 годзе ў выніку зліцця італьянска-амерыканскага аўтабудаўніка Fiat Chrysler Automobiles (FCA) з французскай кампаніяй Groupe PSA. Назва Stellantis паходзіць ад лац.: stellāre, што азначае «ззяць зоркамі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2019 года Fiat Chrysler Automobiles паспрабаваў зліцца з французскай групай Renault і заключыў з кампаніяй папярэдняе пагадненне. Аднак французскі ўрад не падтрымаў гэтае пагадненне, і прапанова была адазвана.

Пасля Fiat Chrysler Automobiles звярнуўся з прапановай да Groupe PSA. Зліццё, афіцыйна ўзгодненае ў снежні 2019 года, дазволіла стварыць чацвёртага па велічыні аўтамабілебудаўніка ў свеце па аб'ёме вытворчасці і прывяло да штогадовай эканоміі затрат у памеры каля 3,7 млрд еўра (4,22 млрд даляраў).

21 снежня 2020 года Еўрапейская камісія аб'явіла аб сваім адабрэнні зліцця з мінімальнымі сродкамі прававой абароны для забеспячэння канкурэнцыі ў гэтым сектары.

Зліццё было пацверджана 4 студзеня 2021 года, пасля галасавання акцыянераў абедзвюх кампаній. Здзелка завяршылася 16 студзеня 2021 года[3]. Таргі звычайнымі акцыямі аб'яднанай кампаніі пачаліся на Італьянская фондавай біржы і Euronext Paris 18 студзеня 2021 года, а на наступны дзень адбыўся лістынг на Нью-Ёркскай біржы, на ўсіх біржах акцыі атрымалі Біржавы сімвал "STLA".

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Stellantis 14 аўтамабільных марак: Abarth, Alfa Romeo, Chrysler, Citroën, Dodge, DS Automobiles, Fiat, Jeep, Lancia, Maserati, Opel, Peugeot, Ram і Vauxhall.

У 2022 годзе карпарацыя прадала па ўсім свеце 5,84 мільёна аўтамабіляў. Гэта чацвёрты па велічыні вытворца аўтамабіляў пасля Toyota, Volkswagen AG і Hyundai Motor Group[4].

Зноскі

  1. SIRENE
  2. а б Full year 2022 results — 2023.
  3. FCA-PSA Merger Officially Finalized: Hello, Stellantis!(англ.), motor1.com (16 студзеня 2021). Праверана 16 чэрвеня 2022.
  4. Juan Felipe Munoz. Stellantis: Fewer Sales And More Profits (англ.). motor1.com (5 мая 2023). Праверана 6 мая 2023.