Fiat
Fiat | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | società per azioni[d] |
Лістынг на біржы | Італьянская фондавая біржа |
Заснаванне | 11 ліпеня 1899 |
Заснавальнікі | Emanuele Cacherano di Bricherasio[d] |
Размяшчэнне | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Матчына кампанія | Stellantis[d] |
Сайт |
fiat.com fiat.co.uk |
Fiat S.p.A. (італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino, літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне (Паўночная Італія).
Заснаваная ў 1899 Джавані Аньелі. У 1969 гурт Fiat атрымаў кантроль над аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Lancia, заснаванай у 1906 Вінчэнца Ланча (Vincenzo Lancia).
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Кампанія вырабляе легкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіят», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.
Падраздзяленні Fiat Auto працуюць ў 190 краінах, у 2005 кампанія вырабіла больш за 1,697 млн аўтамабіляў (на 4 % менш, чым у 2004).
У 2005 выручка Fiat S.p.A. звалілася на 17 % да $55,1 млрд, прыбытак склаў $148 млн.