Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—6[1] см, пляската-пукатая, гладкая, ліпкая, жоўта-маркоўна-бурая. Мякаць шчыльная, тонкая, бура-жоўтая, перцава-горкая, злёгку чырванее на зломе. Трубачкі прырослыя або зыходныя, жоўта-карычневыя або ржава-бурыя з шырокімі порамі. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 4—7[1] см і дыяметрам 0,3—1[1] см, гладкая, суцэльная, каля асновы звужаная, святлейшая за шапку. Споры верацёнападобныя, гладкія, жоўта-бурыя.
↑ абвгСержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 61. — 192 с. — 60 000 экз.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 61. — 192 с. — 60 000 экз.