ЧКД

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

ЧКД — Чэшскамараўская Колбен-Данек (ČKD — Českomoravská Kolben-Danek) — адна з найбуйнейшых і найстарэйшых марак у машынабудаванні і электратэхніцы Чэхіі (былой Чэхаславакіі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1927 годзе праз зліццё трох кампаній: «Першая чэшска-мараўская машынабудаўнічая фабрыка», «Колбэн і кампаньёны» і «Данек і кампаньёны».

У 1930-х гады займалася электратэхнічнай вытворчасцю, уключаючы паратурбінныя ўстаноўкі і помпы, вытворчасцю лакаматываў, кампрэсараў, дызельных рухавікоў, вырабляла парагенератары. Двума іншымі важнымі кірункамі дзейнасці была вытворчасць бытавой тэхнікі (пральныя машыны, пыласосы, халадзільнікі) і ваеннай прадукцыі.

Падчас нямецкай акупацыі большая частка вытворчасці скіравана на забеспячэнне Вермахта, кампанія была перайменавана на БММ (ням.: Böhmisch-Mährische Maschinenfabrik AG). У прыватнасці кампанія выпускала лёгкі танк Panzer 38(t) і самаходную супрацьтанкавую гармату Jagdpanzer 38(t).

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны «ЧКД» нацыяналізавана. На працягу 45 гадоў, калі Чэхаславакія была сацыялістычнай дзяржавай, прадпрыемства расло, падзялялася на асобныя фірмы. Усе традыцыйныя кірункі «ЧКД» захаваліся, арыентацыя на экспарт у сацыялістычныя краіны і краіны на стадыі развіцця дазволіла павялічыць аб’ёмы вытворчасці. Кампанія стала сусветным лідарам вытворчасці трамваяў (пад маркай «Татра», добра вядомыя у СССР). У той перыяд у кампаніі працавала да 50 000 супрацоўнікаў. Галоўнымі відамі прадукцыі былі лакаматывы, турбакампрэсары, тырыстарныя пераўтваральнікі, трамваі, якія пастаўляліся ў аб’ёмах соцень і нават тысяч асобнікаў штогод.

Пасля 1990 года створана акцыянернае таварыства «ЧКД Прага», цалкам належыць дзяржаве, з васемнаццаццю даччынымі таварыствамі. У 1994 годзе 51 % акцый «ЧКД» пераходзіць да акцыянернага таварыства «ІНПРО» і засноўваецца АТ «ЧКД Прага Холдынг». У 1995 годзе Завод «ЧКД Прага — Сміхаў» быў закрыты і вытворчасць пераносіцца на завод «ЧКД Злічын». Адбываецца паніжэнне аб’ёмаў экспарту і вытворчасці, некаторыя даччыныя таварыствы сталі неплацежаздольнымі і на іх маёмасць аб’яўлены конкурс.

Урэшце, у 1998 годзе з-за нерэнтабельнасці вытворчасці пачынаецца працэдура банкруцтва прадпрыемства і ў 1999 годзе холдынг «ЧКД» ліквідаваны.

У 1998 годзе з’явілася на рынку акцыянернае таварыства «11FITE» мэтай якога з’яўляецца аднаўленне маркі «ЧКД».

У 2004 годзе ўзнікае Група «ЧКД Прага», якая складаецца з асобных фірмаў: АТ «ЧКД Прага ДІЗ», АТ «ЧКД НОВАЕ Энерга», АТ «ЧКД Электратэхніка», АТ «Паўправаднікі» і АТ «ЭТТ энергетыкі».

У 2008 годзе ў склад канцэрна «ČKD GROUP» ўвайшла кампанія «ČKD EXPORT, a.s.» (былая «ŠKODAEXPORT, a.s.»)

Мадэлі трамваяў[правіць | правіць зыходнік]

Нармальны[правіць | правіць зыходнік]

Сучленены[правіць | правіць зыходнік]

Нізкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]