The Battle for Middle-Earth
The Battle for Middle-Earth | |
---|---|
Распрацоўшчык | Danger Close Games[d] |
Выдавец | Electronic Arts |
Дата выпуску | 6 снежня 2004 |
Апошняя версія |
|
Жанр | стратэгія ў рэальным часе |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Dustin Browder[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Windows |
Гульнявы рухавік | SAGE[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | DVD |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт |
Уладар Пярсцёнкаў — Бітва за Міжзем'е — камп'ютарная гульня 2004 года, фірмы EA games, паводле знакамітага фільма Пітэра Джэксана Уладар Пярсцёнкаў.
Названая ад словаў пад канец другога фільма:
«Бітва за Хельмаву Падзь закончылася… Цяпер настаў час бітвы за Міжзем'е!»
Жанр
[правіць | правіць зыходнік]Жанр «Бітвы за Міжзем'е»: стратэгія ў рэальным часе (RTS).
Сцэнарый
[правіць | правіць зыходнік]Сцэнарый той жа, што і ў фільме, аднак дабаўлена болей бітваў і заданняў… Таксама ўлічваецца варыянт іншага развіцця падзей, у выпадку перамогі зла.
Бітва
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адзін з модаў гульні, у якім гулёк выбірае за каго гуляць з чатырох фракцый (Гондар, Рохан, Ізенгард, Мордар), супраць каго, на якой карце (мясцовасці), якога колеру ён будзе і г.д.. Таксама прысутнічае варыянт кожнага параметру наўгад.
Кампанія
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць дзве кампаніі: Дабра і зла.
Кампанія дабра
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца з бітвы ў Морыі — копях Гномаў, дзе Брацтва Пярсцёнка павінна прайсці праз шахты. Далей бітвы развіваюцца за Рохан, да бітвы ў Хельмавай Падзі, далей за Гондар, да канца гульні пры Чорных варотах.
Кампанія зла
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца за Ізенгард, дзе трэба вырубаць лес, будаваць лесапілкі, працягваецца да бітвы ў Хельмавай Падзі, і далей бітва ідзе за Мордар і Харадрымаў, заканчваецца бітвай у Мінас Тырыце.