Перайсці да зместу

Мінас-Цірыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінас Анор)
Мінас-Цірыт
Выява
Краіна
З’яўляецца сталіцай Гондар
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Hill of Guard[d]
Мова твора або назвы сіндарын
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́нас-Ці́рыт[1] (англ.: Minas Tirith) — у легендарыуме Толкіна, горад і замак у Серадзем’і, сталіца Гондара з другой паловы Трэцяй Эпохі. Першапачаткова ён быў пабудаваны дзеля аховы былой сталіцы каралеўства, Асгіліята, ад нападу з захаду, але стаў сталіцай, калі Асгіліят прыйшоў у заняпад пасля Вялікай Чумы. Мінас-Цірыт часцяком згадваецца як «Белы горад» і горад каралёў. Рахірым гэта месца завуць Мундбург. У кульмінацыі кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» горад трапляе пад асаду саюзных войскаў Мордара, вядомую як бітва на Пеленорскіх палях.

Найвялікшы замак дабра ў Серадзем’і. Ён складаецца з сямі кругоў (узроўняў). На самым верхнім знаходзіцца цытадэль і Белая Вежа Гондара. Там жа стаіць і Белае дрэва — сімвал Гондара.

Дата пачатку будаўніцтва невядома. Першым кіраўніком быў Анарыён (сын Элендзіла) разам з Ісільдурам.

У 2 г. Трэцяй Эпохі Ісільдур прынёс у горад расток Белага дрэва. У 1640 г. з прычыны вялікай эпідэміі чумы ў Асгіліяце (пры гэтым і смерці караля) сталіца аўтаматычна перайшла сюды. У 2698 г. перайменаванне Мінас-Анара ў Мінас-Цірыт. У 3019 г. калі і адбываліся падзеі Уладара Пярсцёнкаў, горад быў асаджаны арміямі Мордара і інш. Перамаглі Гондар і Рохан.

Пасля каранацыі Арагорна (Элессара) горад зноў стаў называцца Мінас-Анар.

Зноскі

  1. Напісанне Мінас-Цірыт згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.