Перайсці да зместу

Тэлазііды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Thelaziidae)
Тэлазііды

Thelazia callipaeda
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thelaziidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63785
NCBI  103828
EOL  2839

Тэлазііды[1] (Thelaziidae) — сямейства круглых чарвей з надсямейства Thelazioidea. Як і ўсе круглыя чэрві, яны не маюць ні крывяноснай, ні дыхальнай сістэм.

Цела даўжынёй 3,9 — 21 мм, круглае, белае. Самцы меншыя за самак, хваставы канец у іх з мноствам сасочкаў і 2 спікуламі. У самкі вульва размешчана ў пярэдняй або задняй частцы цела[1]. Лічынкі даўжынёй 0,2 — 0,49 мм з яйцавай абалонкай, маюць чэхлік на хваставым канцы, выдзяляюцца са слёзных пратокаў канчатковых гаспадароў на паверхню кан’юнктывы вока[1].

Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — пашавых мух. У яйцавых фалікулах мух праз месяц лічынкі становяцца інвазійнымі і пранікаюць у хабаток[1]. Пры кантакце інвазаваных мух з ка’юнктывай вачэй канчатковых гаспадароў лічынкі мігрыруюць у слёзныя пратокі і праз 3 — 4 тыдні дасягаюць полавай спеласці[1].

У сямействе вылучаюць каля 7 родаў з некалькімі дзесяткамі відаў.

Падсямейства Oxyspirurinae з’яўляецца манатыпным, як і некалькі малавядомых родаў у падсямействе Thelaziinae[2].

Прадстаўнікі сямейства ў асноўным з’яўляюцца паразітамі птушак, у якіх паразітуюць у арбітальнай поласці і вывадных пратоках слёзных залоз,[1] некаторыя з відаў знойдзены і ў іншых пазваночных жывёлах[2], у тым ліку ў буйной рагатай жывёлы, зуброў (канчатковыя гаспадары)[1].

  1. а б в г д е ё Тэлазііды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 137
  2. а б Hallan, Joel (ed.) (2007): Family Thelaziidae. Version of 2007-AUG-07. Retrieved 2008-NOV-05.
  • Основы нематодологии. Т. 16
  • Скрябин К. И., Соболев А. А.  (руск.), Ивашкин В. М. Спирураты животных и человека и вызываемые ими заболевания. Ч. 4. Телязиоидеи. — М., 1967
  • Ивашкин В. М., Хромова Л. А. Нематоды сельскохозяйственных животных и их переносчики — двукрылые. — М., 1983
  • Hallan, Joel (ed.) (2007): Family Thelaziidae. Version of 2007-AUG-07. Retrieved 2008-NOV-05.