Дыхальная сістэма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дыхальная сістэма

Дыхальная сістэма — сукупнасць органаў, якія забяспечваюць знешняе дыханне (газаабмен паміж удыханым атмасферным паветрам і крывёй).

У млекакормячых[правіць | правіць зыходнік]

Газаабмен выконваецца лёгкімі, і ў норме накіраваны на паглынанне з удыхаемым паветрам кіслароду і выдзяленне ў навакольнае асяроддзе заснаванага ў арганізме вуглякіслага газу. Акрамя таго, дыхальная сістэма ўдзельнічае ў такіх важных функцыях, як тэрмарэгуляцыя, голасаўтварэнне, нюх, ўвільгатненне ўдыхальнага паветра. Лёгачная тканка таксама грае важную ролю ў такіх працэсах як: сінтэз гармонаў, водна-солевы і ліпідны абмен. У багата развітой сасудзістай сістэме лёгкіх адбываецца дэпаніраванне крыві. Дыхальная сістэма таксама забяспечвае механічную і імунную абарону ад фактараў знешняга асяроддзя.

У амфібій[правіць | правіць зыходнік]

У амфібій дыхальная сістэма уключае лёгкія, праводзячыя шляхі (гартанна-трахейную камеру), скуру і слізістую абалонку ротаваглотачнай поласці. У лічынак замест лёгкіх развіваюцца і функцыянуюць вонкавыя і ўнутраныя жабры. У некаторых відаў хвастатых земнаводных (напрыклад, саламандраў) жабры могуць захоўвацца і ў дарослых форм. Лёгкія ў амфібій утвараюцца як выпукленне брушной сценкі глоткі. Гэта простыя парныя танкасценныя ячэістыя мяшкі, пранізаныя сеткай капіляраў. Паветра ў іх нагнятаецца дзякуючы ваганням дна ротавай поласці. Пры яго апусканні паветра засмоктваецца праз ноздры, потым вонкавыя адтуліны ноздраў закрываюцца, адкрываецца гартанная шчыліна, і паветра праз гартанна-трахейную камеру нагнятаецца ў лёгкія. У жабы дно ротаваглотачнай поласці робіць да 180 ваганняў у хвіліну. На сценках гартанна-трахейнай камеры знаходзяцца галасавыя звязкі, дзякуючы якім амфібіі здольныя выдаваць пэўныя гукі. Інтэнсіўнасць газаабмену ў скуры, слізістай абалонцы ратаглоткі і лёгкіх прыблізна аднолькавая. Праз скуру ў амфібій паступае ад 15 да 55 %, праз лёгкія — 15-75 % і праз слізістую ротаваглотачнай поласці — 10-15 % кіслароду, што яны спажываюць. Вядома, што ў жаб у выдзяленні вуглякіслага газу скура іграе большую ролю, чым лёгкія: у летні час праз яе выводзіцца ў 2,2 раза больш вуглякіслаты, чым праз лёгкія. У цэлым узровень газаабмену ў земнаводных невялікі, што ў сваю чаргу з'яўляецца адной з прычын іх халаднакроўя.

У рэптылій[правіць | правіць зыходнік]

У рэптылій органамі дыхання служаць лёгкія, бо ў большасці з іх скура сухая і ў газаабмене не ўдзельнічае. Лёгкія яшчарак і змей маюць ячэйкавыя ўнутраныя сценкі, якія значна павялічваюць дыхальную паверхню. У чарапах і кракадзілаў унутраная поласць лёгкіх падзелена сістэмай перагародак, якія надаюць лёгкім губкавую будову. У водных чарапах, якія маюць панцыр, функцыю дадатковых органаў дыхання выконваюць нарасці глоткі і анальныя пузыры з вельмі развітой капілярнай сеткай. У рэптылій удасканалены паветраносныя шляхі і механізм дыхання. Ад гартані ў іх адыходзіць трахея (дыхальнае горла), яна дзеліцца на 2 бронхі, што вядуць у лёгкія. Вентыляцыя лёгкіх забяспечваецца за кошт усмоктвальнай работы грудной клеткі, якая расшыраецца ў выніку скарачэння міжрэбернай і брушной мускулатуры. Інтэнсіўнасць дыхання залежыць ад знешняй тэмпературы і стану жывёл. З павышэннем тэмпературы частата дыхання звычайна ўзрастае, што, відаць, звязана не толькі з павелічэннем абмену рэчываў, але і з некаторай тэрмарэгуляцыяй арганізма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6


Шаблон:Дыхальная сістэма