Казлабарод усходні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Tragopogon orientalis)
Казлабарод усходні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragopogon orientalis L., Sp. Pl. 2: 789 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  522770
NCBI  261649
EOL  6249158
GRIN  t:464746
IPNI  256092-1
TPL  gcc-12810

Казлабаро́д усходні[3][4] (Tragopogon orientalis) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя

Двухгадовая травяністая расліна, 30—120 см вышынёй. Расліна голая. Лісце светла-шызае, лінейнае або ланцэтнае, плоскае або хвалістае; верхняе — ланцэтнае або карацей. Лісточкі абгорткі значна карацей краявых кветак. Кветкі залаціста-жоўтыя ці аранжава-жоўтыя; пылавікі жоўтыя з карычневымі падоўжнымі палоскамі. Сямянкі востра-шурпатыя, нярэдка 5-граневыя, неглыбока бароздавыя, гладкія, носікі даўжэй сямянак або роўныя ім.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе і на ўсход да Сібіры і заходніх Гімалаяў[5][6][7].

Ва Украіне від расце на лугах, схілах, узлесках — у Карпатах, РасточчыАполлі, на Палессі і ў лесастэпе.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавая, меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]