Сівуха (грыб)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Tricholoma terreum)
Jump to navigation Jump to search
Сівуха
Tricholoma terreum 20061105wa.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tricholoma terreum (Schaeff.) P.Kumm., 1871

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  76328
EOL  11448874
MB  216171

Сіву́ха (Tricholoma terreum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства радоўкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шапка дыяметрам 4-7 см, шыроказваночкападобная, потым плоская або пукатая, часта з бугром, з хвалістым краем, валакніста-лускаватая, сухая, шэрая, шэра-бурая, па краі больш светлая. Мякаць тонкая, шчыльная, белаватая, потым шараватая. Пласцінкі прырослыя зубцом, густыя, белаватыя, потым бежава-шараватыя, з няроўным краем. Ножка цыліндрычная, роўная, суцэльная, потым полая, уверсе белаватая, мучністая, унізе шараватая, часам з бураватым адценнем. Споры авальна-эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. Сустракаецца ў Еўропе, Сібіры, на Каўказе, Далёкім Усходзе. На Беларусі расце групамі ў хваёвых і мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні-кастрычніку.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомы грыб, збіраецца звычайна разам з падзялёнкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]