Tube.by

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tube.by
Выява лагатыпа
URL tube.by
Камерцыйны не
Тып сайта відэахостынг
Рэгістрацыя так
Мова(-ы) руская
Размяшчэнне сервера Сцяг Беларусі Беларусь
Уладальнік Яўген Кажухоўскі
Пачатак працы 2007

Tube.by — першы[1] беларускі відэахостынг, які быў адкрыты ў фармаце beta-версіі ў 2007 годзе. Станам на 16 сакавіка 2007 года сэрвіс меў 1 000 ролікаў у 18 катэгорыях. Тэхнічныя абмежаванні для запампоўвання відэа былі ўсталяваны ў 100 МБ на ролік. На сайце існаваў пошукавы рухавічок, сістэма тэгінга, магчымасць ствараць групы сяброў і спампоўваць арыгінал у фармаце 3gp. Адміністрацыя адсочвала праблемы з капірайтам і выдаляла матэрыялы па запыце праваўладальніка. Фізічна сервер быў размешчаны ў датацэнтры РУП «Белтэлекам»[2]. Паводле даследаванняў лабараторый «НОВАК», у 2008 годзе відэарэсурсам карысталіся 2,7 % карыстальнікаў беларускага сегменту Інтэрнэт[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Арсёнов, Александр (5 мая 2014). "20 лет .BY. История в датах и картинках" [руская]. TUT.BY. Архівавана з арыгінала 24 студзеня 2021. Праверана 2020-01-17.
  2. "Tube.by: новый белорусский интернет-видеосервис" [руская]. TUT.BY. 16 сакавіка 2007. Архівавана з арыгінала 21 студзеня 2021. Праверана 2020-01-17.
  3. "НОВАК: ITV.BY – самый популярный видеоресурс в Байнете" [руская]. TUT.BY. 17 чэрвеня 2008. Архівавана з арыгінала 24 студзеня 2021. Праверана 2020-01-17.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • tube.by — афіцыйны сайт