UNIFIL

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Часовыя сілы ААН у Ліване (ЧСААНЛ, англ.: UNIFIL, аббр. United Nations Interim Force In Lebanon) — міратворчыя сілы ААН, размешчаныя ў паўднёвым Ліване (горад Накуру), на мяжы з Iзраiлем у адпаведнасці з Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 425 ад 19 сакавіка 1978 года, якая працягвацца кожныя паўгода часовым мандатам.

Першапачатковая колькасць міратворчага кантынгенту ААН (4 тыс. чал.) i тэрміны знаходжання (шэсць месяцаў) былі вызначаны рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 426 ад 19 сакавiка 1978 года. Асноўнымі функцыямі кантынгенту ААН з’яўляліся назіранне за працэсам вываду ізраільскіх войскаў з паўднёвай часткі Лівана (ізраільскія войскі занялі паўднёвы Ліван ў 1978 годзе пасля аперацыі «Літанія» і былі выведзеныя толькі ў маi 2000 года); аднаўленне міжнароднага міру і бяспекі ў паўднёвай частцы Лівана і аказанне дапамогі ўраду Лівана ў забеспячэнні вяртання яму эфектыўнай улады ў паўднёвай частцы краiны.

22 сакавіка 1978 гады ў Ліван прыбылі першыя падраздзяленні UNIFIL, камандуючым міратворчага кантынгенту стаў генерал-маёр Э. Эрскін. Да 29 мая 1978 года колькасць сіл UNIFIL была павялічана да 4,5 тыс. вайскоўцаў. Па стане на 30 лістапада 2013 года агульная колькасць міжнароднага кантынгенту ААН складала 15 000 чалавек (10 200 ваеннаслужачых 31 дзяржаў, акрамя назіральнікаў і грамадзянскіх асоб).

У святле дзейнасці UNIFIL ў Ліване пасля Другой Ліванскай Вaйны некаторымі ізраільскімі палітычнымі і ваеннымі дзеячамі выказвалася меркаванне, што сілы UNIFIL пасіўна садзейнічаюць лiванскай партыi «Хезбала» — у прыватнасці, дазваляючы ім будаваць свае ўмацаваныя пазіцыі на мяжы з Ізраілем у непасрэднай блізкасці да наглядальным пунктах мiсii. Робіцца гэта з мэтай абцяжарыць адказныя ізраільскія ўдары па пазіцыях «Хезбале» з-за боязі выпадкова патрапіць па міратворцам[1]. Акрамя таго, на адрас ААН раздавалася рэзкая крытыка ў сувязі з дзеяннямі міратворцаў у 2000 годзе, падчас пранікнення ўзброенных груп «Хезбалы» на тэрыторыю Ізраіля і выкрадання трох ізраільскіх салдат. Салдаты ААН, якія прысутнічалі пры нападзе, заснялі гэта на плёнку, аднак не распачалі нічога каб перашкодзіць выкраданню[2][3]. Ізраіль сцвярджае таксама, што мае доказы і больш актыўнага супрацоўніцтва UNIFIL з «Xезбалой»[4]. У прыватнасці, падчас Другой Ліванскай вайны сайт UNIFIL публікаваў дэталёвыя разведданыя аб размяшчэнні ізраільскіх падраздзяленняў, іх перамяшчэнні, узбраенні і экіпіроўцы. У той жа час інфармацыя аб «Хезбале» выглядала наступным чынам: «Ракеты запушчаны ў вялікай колькасці з розных кропак»[5]. Ізраіль сцвярджае, што ведаючы загадзя пра многіх незаконных акцыях дадзеннай партыi, сілы UNIFIL не робяць ніякіх дзеянняў для іх прадухілення[6].

Хезбaла таксама крытыкуе UNIFIL, мяркуючы, што салдаты ААН перавышаюць свае паўнамоцтвы[7].

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]