Міратворчыя сілы ААН

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міратворчыя сілы ААН (міратворчы кантынгент ААН) — узброеныя кантынгенты краін — членаў ААН, вылучаныя паводле Статуту ААН у мэтах прадухілення ці ліквідацыі пагрозы міру і бяспецы шляхам сумесных прымусовых дзеянняў (ваенная дэманстрацыя, блакада і т. д.), калі меры эканамічнага і палітычнага характару апынуцца ці апынуліся недастатковымі.

Рашэнні пра стварэнне, складзе, выкарыстанні і фінансаванні міратворчых сіл ААН прымаюцца Саветам Бяспекі ААН. Стратэгічнае кіраўніцтва ажыццяўляецца Ваенна-штабным камітэтам.

У 1988 годзе міратворчым сілам ААН была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. Генеральная Асамблея ААН заснавала свята — Міжнародны дзень міратворцаў ААН.

Беларусь ў міратворчых аперацыях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]