Севярын Урускі
Севярын Урускі | |
---|---|
польск.: Seweryn Maciej Leon Uruski | |
Нараджэнне |
1 чэрвеня 1817[1] |
Смерць |
16 жніўня 1890[1] (73 гады) |
Род | Урускія[d] |
Бацька | Каятан Урускі[d] |
Маці | Юлія Ванда з Патоцкіх[d] |
Жонка | Эрманцыя Эрманія Марыя з Тызенгаўзаў[d] |
Дзеці | Марыя Ванда з Урускіх[d] і Севярына Марыя з Урускіх[d][2] |
Дзейнасць | геральдыка |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Севярын Мацей Леан Уру́скі (польск.: Seweryn Maciej Leon Uruski; 1 ліпеня 1817, г. Львоў — 16 жніўня 1890) — польскі генеалог, геральдык, эканаміст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З галіцка-валынскага шляхецкага роду Урускіх, вядомага з пачатку XVI стагоддзя. Сын графа Каэтана Урускага (каля 1784—1827) і графіні Юліі Ванды з Патоцкіх (1788—1876). У 1844 годзе графскі тытул прызнаны ў Аўстрыйскай імперыі, у 1853 года — у Расіі.
У 1853—1859 гадах маршалак шляхты Варшаўскай губерні. Старшыня Герольдыі Каралеўства Польскага, член Дзяржаўнага Савета Каралеўства Польскага.
Уладальнік палаца ў Варшаве, вядомага як палац Урускіх, пабудаванага ў 1844—1847 гадах архітэктарам Анджэем Галонскім , у якім цяпер размешчаны Геалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.
Памёр 16 жніўня 1890 года ў Пізе (Італія).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па сялянскім пытанні. Разам з А. Касінскім склаў шматтомнае генеалагічнае выданне «Сям’я: Гербоўнік польскай шляхты» («Rodzina: Herbarz szlachty polskiej», т. 1—14, Варшава, 1904—1917; у 1931—1938 гадах А. Владарскі выдаў т. 15 (да прозвішча Рышка) і 6 сшыткаў дадаткаў), значная частка якога прысвечана родам Беларусі і Літвы.
Зноскі
- ↑ а б Seweryn Uruski // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 77. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Севярын Урускі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»