Vir (альбом)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
VIR
Альбом Vinsent
Дата выпуску 09.12.2015
Запісаны 2015
Жанр хіп-хоп, R&B
Працягласць 36:54
Краіна Беларусь
Мова песень беларуская
Лэйбл PIARSHAK
Храналогія Vinsent
Пачатак
2009
VIR

«VIR» — другі музычны альбом беларускага выканаўцы Vinsent, які быў выдадзены ў 2015 годзе на лэйбле 34mag PIARSHAK.[1]

Прэзентацыя альбома прайшла ў Мінску 16 снежня 2015 года ў клубе «Пляцоўка хол». Наступная прэзентацыя адбылася 19 снежня 2015 года ў клубе «Theatre Delicatessen» у Лондане.

Пра альбом[правіць | правіць зыходнік]

Тэксты да песень альбома напісаў сам Vinsent.

Таксама ў працы над альбомам прымалі ўдзел бітмэйкеры:

  • BEATSCRAZE (1 песня)
  • PS BEATS (2,3,6,7,9 песні)
  • TONE JONES (4 песня)
  • DIAMOND STYLE (5 песня)
  • ELITE PRODUCERS (8 песня)
  • SCARECROW BEATS (10 песня).

Гукапіс і звядзенне адбыліся ў KAVA RECORDS.

Майстраванне: IVANEY SOUND.

Музычны прадусар: Аляксей Драко.

Бэк-вакал: Вікторыя Расолька, Ірына Расолька, Арцём Сітнікаў.

Фота: Дзмітрый Кужалькоў.

Дызайн: Алесь Валянюк, Ілья Шыманскі.

Адміністраванне: Павал Белавус.

«Вір – гэта сымбаль няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энэргіі, якая ўсё падхопіць і панясе наперад. Што да гуку, то хацелася знайсьці залатую сярэдзіну паміж экспэрымэнтамі з электронікай і жывым традыцыйным гучаньнем. Калі казаць пра тэксты, так важныя для жанру, то на альбоме большую частку займаюць развагі пра вечныя пастуляты: сілу духу й супакой, любоў і каханьне, вайну й мір. Мне здаецца, што альбом мае адразу два настроі: нястрымны пазытыў і скрышальны смутак, настроі зьмешваюцца і ствараюць своеасаблівы вір»

— Vinsent для http://34mag.net/

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарства ўсіх тэкстаў: Vinsent. 

Назва Працягласць
1. «Горад» 2:13
2. «Жывы» 3:50
3. «Лётаць» 3:38
4. «Наперад» 3:26
5. «Музыка» 3:49
6. «Вайна» 4:30
7. «Заўтра» 3:29
8. «Адпусьці» 3:47
9. «Там» 4:07
10. «Дай нам знак» 4:05
36:54

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]