Vivaldi
Vivaldi | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Вэб-браўзер |
Распрацоўшчык | Vivaldi Technologies |
Напісана на | C++[5] |
Аперацыйная сістэма | Windows, macOS, Linux, Android |
Мовы інтэрфейсу | Англійская, Арабская, Армянская, Беларуская, Балгарская, Вугорская, В'етнамская, Галісійская, Грэцкая, Іда, Інданэзійская, Італьянская, Ісландская, Іспанская, Карэйская, Кітайская (КНР), Кітайская (Тайвань), Латвійская, Лажбан, Македонская, Нарвежская (букмол), Нарвежская (нюнорск), Нідэрландская, Нямецкая, Партугальская (Бразільская), Партугальская (Партугалія), Польская, Пярсідская, Руская, Сербская, Славацкая, Славенская, Турэцкая, Украінская, Французская, Харватская, Чэшская, Шведская, Эстонская, Японская |
Першы выпуск | 27 студзеня 2015[1] |
Апаратная платформа | IA-32, x64 |
Апошняя версія | |
Стан | Актыўны |
Ліцэнзія | Прапрыетарная бясплатная з open-source кампанентамі |
Сайт | vivaldi.com |
![]() |
Vivaldi — свабодны кросплатформавы браўзер, створаны кампаніяй Vivaldi Technologies, заснаванай былым CEO і стваральнікам Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам.[6] Браўзер накіраваны на аматараў інтэрнэт-тэхналогій, карыстальнікаў, якім патрэбны больш, чым проста браўзер, і карыстальнікаў папярэдніх версій браўзера Opera, раззлаваных пераходам Opera з рухавіка Presto на Blink, што пазбавіла яго шматлікіх папулярных асаблівасцяў.[6][7] Vivaldi мае мэтай аднавіць старыя, папулярныя функцыі і асаблівасці Opera 12, дадаючы новыя. Браўзер абнаўляецца штотыднёва і здолеў павялічыць папулярнасць з моманту запуску першай тэставай версіі 27 студзеня 2015.[8]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Vivaldi пачала дзейнасць у якасці віртуальнай супольнасці, замяніўшай My Opera, якую Opera Software зачыніла ў сакавіку 2014.[9] Гэтае рашэнне раззлавала Йона Стефенсана фон Тэчнера, які меркаваў, што гэтая суполка дапамагла зрабіць браўзер Opera тым, чым ён быў. Тэчнер запусціў Vivaldi Community — віртуальную супольнасць, накіраваную на забеспяченне зарэгістраваных карыстальнікаў дыскусійным форумам, пляцоўкай для блогаў, і шматлікімі іншымі вэб-сервісамі — каб замяніць зачыненую My Opera. Пазней, 27 студзеня 2015, Vivaldi Technologies распачала выпрабаванні першай тэхнічнай версіі Vivaldi.[8]
Асабістасці[правіць | правіць зыходнік]
Vivaldi мае мінімалістычны інтэрфейс з простымі шрыфтамі ды іконкамі, і каляровую схему, якая змяняецца суадносна з фонам і выглядам наведанай вэб-старонкі.[10] Аглядальнік таксама дазваляе карыстачам самастойна наладжваць знешні выгляд і размешчанне асобных элементаў.[11]
Vivaldi падтрымлівае групоўку ўкладак і мышыныя жэсты.
Шэраг функцый, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстравання выяў на вэб-старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з зачыненымі ўкладкамі і шмат іншых былі перанесеныя з апошняй версіі браўзера Opera 12, зробленага на рухавічку Presto. Знешні выгляд браўзера Vivaldi таксама нагадвае Opera 12. У будучыні ў браузеры павінна з'явіцца сінхранізація файлаў карыстача, інтэграваны паштовы кліент, падтрымка пашырэнняў і шмат іншага.
Vivaldi мае беларускамоўны інтэрфейс.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Vivaldi Tech Preview 1 Just Arrived — 2015. Праверана 26 лістапада 2020.
- ↑ Minor update (3) for Vivaldi Desktop Browser 6.0 — 2023. Праверана 25 мая 2023.
- ↑ Minor update(3) for Vivaldi Android Browser 6.0 — 2023. Праверана 25 мая 2023.
- ↑ Minor update (4) for Vivaldi macOS Desktop Browser 6.0 — 2023. Праверана 25 мая 2023.
- ↑ Vivaldi browser: Interview with Jon Stephenson von Tetzchner — 2016. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Shankland, Stephen. Ex-Opera CEO composes Vivaldi, a new Web browser . CNET. CBS Interactive (27 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы January 27, 2015.
- ↑ Minic, Ivan. Jon S. von Tetzchner: We will (re)create a browser you love. . Medium (10 лютага 2015).
- ↑ а б Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days . Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы February 8, 2015. Праверана May 2, 2015.
- ↑ Shankland, Stephen. Ex-CEO picks up where Opera left off, launching Vivaldi site . CNET. CBS Interactive (23 студзеня 2014).
- ↑ Lardinois, Frederic. Vivaldi Is Quickly Becoming The Alternative Browser To Beat . TechCrunch (8 сакавіка 2015).
- ↑ Brinkmann, Martin. Latest Vivaldi snapshot introduces interface scaling . Ghacks (2 чэрвеня 2015). Праверана June 19, 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- vivaldi.com — афіцыйны сайт
- Official blog
- Vivaldi Community website