Wii U

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Wii U
Афіцыйная эмблема Nintendo Wii U
Nintendo Wii U
Вытворца

Nintendo

Тып

Гульнявая прыстаўка

Пакаленне

Восьмае

Дата выхаду

Сцяг ЗША 18 лістапада 2012
Сцяг Мексікі 29 лістапада 2012
Сцяг ЕС 30 лістапада 2012
Сцяг Японіі 8 снежня 2012
Сцяг Бразіліі 26 лістапада 2013

Discontinued

31 студзеня 2017

Носьбіт

Nintendo optical disc

Анлайн-сэрвіс

Club Nintendo

Бэстсэлер

Mario Kart 8 (8,26 млн. экз.)

Папярэднік

Wii

Паслядоўнік

Nintendo Switch

Wii U — гульнявая кансоль кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам прыстаўкі Wii[1]. Была прадстаўлена ў 2011 годзе на выстаўцы-шоу Electronic Entertainment Expo.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кансоль была задумана ў 2008 годзе. 25 красавіка 2011 года Nintendo выпусціла афіцыйную заяву, у якой абвясціла сістэму, якая будзе выпушчана ў 2012 годзе і што некалькі адзінак кансолі будуць прысутнічаць на выставе E3 2011. Кансоль паступіла ў продаж 18 лістапада 2012 года ў ЗША, 30 лістапада 2012 года ў Еўропе, 8 снежня 2012 года ў Японіі. Вытворчасць Wii U афіцыйна скончылася ў студзені 2017 года[2].

Гульнявы кантролер[правіць | правіць зыходнік]

Кантролер уключае ў сябе 6,2-цалевы сэнсарны экран з вельмі вялікай адчувальнасцю, але не падтрымлівае мультытач. Пры гэтым кантролер захаваў традыцыйныя элементы кіравання: кнопкі і аналагавыя сцікі. У кантролер убудаваны акселерометр і гіраскоп, прысутнічае вібраатдача, відэакамера, мікрафон, дынамікі і стылус.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • працэсар: IBM Power 750 «Espresso» (1,24 ГГц)
  • памяць: аператыўная — 2 ГБ (флэш-памяць 8 ГБ)
  • відэасістэма: чып AMD RV770 (550 МГц)
  • энергаспажыванне: 75 Вт
  • дыскі: Wii U Optical Disc (25 ГБ)
  • іншае: Bluetooth 4.0
  • габарыты: вышыня 4,6 см, шырыня 26,7 см, даўжыня 17,3 см; маса — 1,5 кг
  • інтэрнэт браўзер: NetFront Browser NX v2.1

Хітовыя гульні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wii U. Nintendo. Праверана 3 красавіка 2017. (англ.) 
  2. Wii U. GameStop. Праверана 4 красавіка 2017. (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]