Nintendo GameCube
Распрацоўшчык | Nintendo |
---|---|
Вытворца | Nintendo |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Шостае |
Дата выхаду |
14 верасня 2001 18 лістапада 2001 3 мая 2002 |
Прададзена штук | 21 740 000[1] |
Носьбіт | Nintendo Optical Disc |
Аперацыйная сістэма | Dolphin OS[d] |
ЦП | Gekko[d] |
ГП | ATI Flipper[d] |
Бэстсэлер |
Super Smash Bros. Melee (7,09 млн. экз.) |
Папярэднік | Nintendo 64[d] |
Паслядоўнік | Wii[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Nintendo GameCube (яп.: ゲームキューブ; пры распрацоўцы называлася Dolphin; афіцыйная абрэвіятура GCN) — чацвёртая гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo, адносіцца да шостага пакалення гульнявых сістэм. GameCube была найбольш кампактнай і найбольш таннай гульнявой прыстаўкай у шостым пакаленні.
Nintendo GameCube была выпушчаная ў продаж 14 верасня 2001 у Японіі, 18 лістапада 2001 у Паўночнай Амерыцы па цане 199,95 $.[2]; 3 траўня 2002 у Еўропе; і 17 траўня 2002 года ў Аўстраліі. Сукупныя продажу кансолі па ўсім свеце склалі 21.74 млн экземпляраў.
Кансоль GameCube упершыню згадвалася ў № 145 выпуску часопіса Nintendo Power. Luigi's Mansion была першай гульнёй (выпуск № 150). GameCube ёсць спадкаемцай Nintendo 64 і папярэдніцай Wii, якая захоўвае зваротную сумяшчальнасць з гульнямі, гульнявымі кантролерамі і картамі памяці GameCube.
Nintendo GameCube мае некалькі эксклюзіўных гульнявых праектаў, такіх як Metroid Prime, рымейк першага Resident Evil з поўнасцю перапрацаванымі графікай, анімацыяй і агучка. Іншы эксклюзіў — Resident Evil Zero, падзеі якога пачынаюцца за дзень да развіцця сюжэтнай лініі першага Resident Evil. У гэты спіс таксама ўваходзіць Metal Gear Solid: The Twin Snakes — значна перапрацаваная версія гульні Metal Gear Solid.
Як носьбіт выкарыстоўваліся спецыяльна распрацаваныя для кансолі дыскі на аснове фармату Nintendo optical disc з дыяметрам восем сантыметраў.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральны працэсар: IBM «Gekko» PowerPC з тактавай частатой 485 МГц
- Графічны працэсар: ArtX/Nintendo «Flipper» на частаце 162 МГц
- Аператыўная памяць: 43 МБ, у тым ліку:
- DVD-прывад: Matsushita CAV;
- носьбіт: Nintendo optical disc дыяметрам 8 см, умяшчальнасцю 1,5 ГБ
- 4 выхады для гульнявых кантролераў
- 2 слоты для карт памяці
Старт продажу
[правіць | правіць зыходнік]У Паўночнай Амерыцы Nintendo GameCube была прадстаўлена разам з 12 гульнямі:
Зноскі
- ↑ https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
- ↑ Rick. GameCube's Year . GameCubicle. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 29 мая 2006.