Game Boy Advance
Распрацоўшчык | Nintendo |
---|---|
Вытворца | Nintendo |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Шостае |
Дата выхаду |
21 сакавіка 2001 11 чэрвеня 2001 22 чэрвеня 2001 |
Прададзена штук | 81 510 000[1] |
Носьбіт | Картридж |
ЦП | ARM7TDMI[d] |
Бэстсэлер |
Pokémon Ruby and Sapphire (16 млн. экз.) |
Папярэднік | Game Boy Color |
Паслядоўнік | Nintendo DS |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Game Boy Advance — 32-разрадная партатыўная гульнявая сістэма кампаніі Nintendo. Ёсць спадкаемцай Game Boy Color.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе Nintendo выпусціла новую 32-бітную партатыўную гульнявую кансоль Game Boy Advance з шырокім каляровым дысплэем (32 768 адценняў), 32-разрадным працэсарам, якія працуюць на частаце 16,78 МГц і Z80 на 8 МГц. Game Boy Advance быў упершыню паказаны на выставе Spaceworld у Токіа 24 жніўня 2000 года. У Японіі кансоль паступіла ў продаж 21 сакавік 2001 года па цане 9800 ен (каля 100 дол). У ЗША продажы пачаліся значна пазней.
Новая прыстаўка падтрымлівала двухмерныя гульні якія былі выдадзены для больш ранніх платформаў. Хутчэй за ўсё, кампанія Nintendo планавала зрабіць Game Boy Advance выключна аркаднай платформай для 2D жанраў — менавіта таму Game Boy Advance сумяшчальная з картрыджамі для папярэдніх мадэляў (Game Boy і Game Boy Color) і мае поўную сумяшчальнасць з гульнявой прыстаўкай Nintendo GameCube. Тым не менш, існуюць 3D гульні для Game Boy.
Пазней Nintendo выпусціла абноўленую мадэль Game Boy Advance SP — кампактную, у форм-фактары раскладанкі з падсветкай і акумулятарам для падзарадкі. У 2005 годзе Nintendo выпусціла абноўленую версію Game Boy Advance — Game Boy Micro. Мініяцюрная прыстаўка падтрымлівае гульні ад Game Boy Advance.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Працэсар: 32-разрадны arm7tdmi на частаце 16,78 МГц і Z80 на 8 МГц.
- АЗП: 32 Кбайт, 256 Кбайт знешняй аператыўнай памяці
- Відэапамяць: 96 Кбайт
- Назапашвальнікі: картрыджы 4-32 Мбайт.
- Экран: TFT, 240 × 160 пікселяў, 32 768 колераў, дыяганаль 74 мм.
- Элементы кіравання: крыжавіна (+), шыфт L і R, кнопкі A і B, SELECT, START.
- Дадаткова: Плыўны рэгулятар гучнасці, выхад на навушнікі (раздым Mini-jack 3,5 мм). Працуе з картрыджамі ад Game Boy і Game Boy Color. Паслядоўны порт. Мае магчымасць злучэння да 4 прыставак у адну сетку. Працуе ад 2-х пальчыкавых батарэек тыпу AA (3 вольта).
- Існавала вельмі рэдкая мадэль з ТБ выхадам і экранам з пастаянна ўключанай падсветкай у класічным корпусе.
Праграмная эмуляцыя
[правіць | правіць зыходнік]- NO $ GBA — прапрыетарны эмулятар і адладчык для Windows.
- VisualBoyAdvance Архівавана 30 студзеня 2011. — апісанне, характарыстыкі + файл праграмы
- BoycotteAdvance
- RascalBoyAdvance
Зноскі
- ↑ https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.