YMCA

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
YMCA
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі хрысціянская місія[d] і міжнародная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 6 чэрвеня 1844
Даччыныя арганізацыі YMCA Vivekananda Road[d], YMCA, Chowringhee[d] і West Broad Street YMCA[d][1]
ymca.int
ymca.org.uk
ymca.net
Commons-logo.svg YMCA на Вікісховішчы

YMCA, (ад анг. Young Men’s Christian Association — «Асацыяцыя маладых хрысціян») — моладзевая валанцёрская арганізацыя. Стала вядома дзякуючы арганізацыі дзіцячых лагераў. Заснавана ў Лондане ў 1844 годзе Джорджам Вільямсам (1821—1905), налічвае каля 45 млн удзельнікаў у больш чым 130 краінах свету.

Па сваім "паходжанні" і мэтах YMCA з'яўляецца хрысціянскай арганізацыяй, будуецца на хрысціянскіх прынцыпах. Мэтамі праграм YMCA з'яўляюцца ўмацаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, з'яднанне іх для грамадска-карыснай дзейнасці, выхаванне павагі да агульналюдскіх каштоўнасцяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне YMCA[правіць | правіць зыходнік]

У 1844 годзе малады чалавек з Лондана, Джорж Вільямс (1821–1905) разам з невялікай групай аднадумцаў стварыў арганізацыю для моладзі. Першапачаткова яе асноўнай мэтай было развіццё маральных прынцыпаў. У тыя часы ўсё грамадства было досыць рэлігійна і ўсе базавыя духоўныя прынцыпы зыходзілі з хрысціянства. Сярод паслядоўнікаў Вільямса былі людзі, якія адносяцца да ўсіх хрысціянскіх канфесій, таму яны назвалі сябе YMCA (Young Men's Christian Association). Вельмі хутка, кіруючыся запытам моладзі, гэта грамадства пашырыла свае задачы: з'явіліся праграмы разумовага і фізічнага развіцця. У арганізацыі абмеркаванне палітычных пытанняў лічылася недарэчным і змешчаным па-за яе колам зацікаўленняў і мэт. Гэтая ідэя апынулася настолькі паспяховай, што па заканчэнні ўсяго сямі гадоў у Англіі было створана ўжо больш за 20 арганізацый YMCA. У 1851 годзе аналагічныя грамадствы адкрыліся ў Манрэалі (Канада), а потым і ў Бостане (ЗША), крыху пазней – у Парыжы. На канферэнцыі 1855 года ў Парыжы было ўсталявана: «Любыя існуючыя адрозненні ў рэлігійных і іншых перакананнях членаў Саюзу, якімі б важнымі яны не былі, не павінны ўплываць на шчырыя адносіны паміж членамі Саюза».

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Было тры шляхі, па якіх YMCA прыйшла ў Беларусь. Адзін з іх,да прыкладу, злучаны з Валожынам. Партнёры з паўночнай Германіі вырашылі дапамагчы жыхарам Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны выбіралі рэгіён, які знаходзіўся б у заходняй ці цэнтральнай частцы Беларусі — геаграфічна бліжэй да Германіі. Валожын, Івянец – раней яны былі пад радыяцыйнай плямай.

У 1994 годзе з'явілася ініцыятыўная група ў Валожыне. І 15 сакавіка 1995 года зарэгістравалі ў Лідзе таварыства «Хрысціянская супольнасць моладзі». Паралельна ў Беларусі былі яшчэ два рэгіёны, дзе развівалі супрацу з YMCA. Каб з'яднаць намаганні, у лістападзе 1996 года швейцарскія і нямецкія партнёры правялі сустрэчу, скіраваную на развіццё ўзаемадзеяння беларускіх цэнтраў развіцця YMCA. І гэта стала стымулам для развіцця моладзевых праграм у Лідзе, Валожыне і Бабруйску.

Пад канец 1999 года падаліся дакументы на рэгістрацыю нацыянальнай арганізацыі. І 14 лютага 2000 гада– у Дзень закаханых- зарэгістравалі " Хрысціянскаю садруджнасць дарослых і малалых" ( YMCA Беларусі).

Асноўныя напрамкі[правіць | правіць зыходнік]

Нефармальная адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

-Y-education - гэта сістэма навучання школьнікаў і моладзі. На семінарах і трэнінгах, а таксама ў онлайн-фармаце ўдзельнікі вывучаюць розныя аспекты лідэрства, распрацоўкі праграм і правядзення навучальных мерапрыемстваў, менеджменту ў сферы дзейнасці грамадскіх арганізацый.

- Трэнінгі па засваенню жыццёвых навыкаў (soft skills) - гэта навучанне дзяцей, падлеткаў, моладзі, прадстаўнікоў сярэдняга і старэйшага ўзросту ў рамках асобных сустрэч, цыклу мерапрыемстваў або дзейнасці клубаў. Тэматыка вельмі разнастайная, залежыць ад інтарэсаў аўдыторыі - асновы камунікацыі, экалогія ў паўсядзённым жыцці, здаровы лад жыцця, Скаўтынг, развіццё творчых навыкаў і многае іншае.

Летнія лагеры[правіць | правіць зыходнік]

- Тэматычныя (космас, экалогія, беларуская народная культура, традыцыі народаў свету, інтэграцыя, грамадзянская актыўнасць і многае іншае).

– Скаўцкія (усталёўка намётаў і ўладкаванне лагера, пешыя і водныя паходы, рэмбо-трасы, арыентаванне на мясцовасці, асновы бяспекі і аказанне першай дапамогі, іншае).

– Фэсты (майстар-класы па рамесніцтве, кулінарыі, фларыстыцы, навучанню беларускім народным танцам і іншым тэмам, канцэрты, кірмашы талентаў і так далей).

Міжнароднае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- Моладзевыя абмены (тэматыка - міжкультурная ўзаемадзеянне, творчасць, абмен прафесійныя ведамі і вопытам у нефармальнай адукацыі, іншае)

- Валанцёрства ў іншых краінах і прыём замежных валанцёраў у Беларусі (у тым ліку ў рамках еўрапейскай праграмы Erasmus +).

- Міжнародныя праекты за мяжой і ў Беларусі.


Зноскі

Выкарыстаныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Muukkonen, Martti. Ecumenism of the Laity: Continuity and Change in the Mission View of the World's Alliance of YMCAs, 1855–1955 (англ.). — University of Joensuu. Publications in Theology 7, 2002. Архивная копия от 30 июня 2017 на Wayback Machine
  • The Report of the Thirteenth Triennial International Conference and Jubilee Celebration of Young Men's Christian Associations (англ.). — London: Jubilee Council, 1895.
  • http://www.ymcabelarus.org/ (афіцыйны сайт YMCA ў Беларусі)