Перайсці да зместу

Zoom (тэлеканал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Zoom
ТАА «Музычнае тэлебачанне»[1]
Выява лагатыпа
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Зона вяшчання Сцяг Украіны Украіна
Час вяшчання кругласутачна
Мова вяшчання украінская
Цэнтр кіравання Кіеў, вул. Бульварна-Кудраўская, 22
Фармат выявы 576i 16:9 (SDTV)
1080i (HDTV)
Дата пачатку вяшчання 2013
Аўдыторыя 18—54 гады
Заснавальнік ТАА «Украінскае забаўляльнае тэлебачанне»
Уладальнік ТАА «Украінскае забаўляльнае тэлебачанне»
Inter Media Group (Дзмітрый Фірташ[1])
Роднасныя каналы Украіна Інтэр
Украіна Інтэр Украіна
Украіна Інтэр+
Украіна НТН
Украіна К1
Украіна К2
Украіна Mega
Украіна Enter-фільм
Украіна Піксель TV
Голас канала Таццяна Піражок (2013—2014)
Сяргей Труфанаў (з 2015)
Сайт zoomua.tv

ZOOM — украінскі забаўляльны тэлеканал медыякангламерату «Inter Media Group».

Тэлеканал пачаў вяшчанне 1 чэрвеня 2013 года замест MTV Украіна.

З 25 снежня 2016 года тэлеканал вяшчае ў фармаце 16:9.

31 сакавіка 2021 года ён пачаў вяшчанне ў стандарце высокай выразнасці (HD).

У сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну з 24 лютага 2022 года да 31 снежня 2024 года тэлеканал кругласутачна трансліраваў інфармацыйны марафон «Адзіныя навіны»[2]. Да 14 чэрвеня 2024 года ў эфіры не было рэкламы.

1 сакавіка 2024 года тэлеканал спыніў спадарожнікавае вяшчанне[3]. 28 сакавіка Нацыянальны савет Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання змяніў тэхналогію вяшчання на OTT/IPTV[4].

З 1 студзеня 2025 года тэлеканал перазапусціўся, змяніўшы тэматыку з забаўляльнай на асветніцка-інфармацыйную, выйшаў з марафону і адначасова аднавіў самастойнае вяшчанне. Рускамоўныя праграмы цяпер трансліруюцца ва ўкраінскім дубляжы.

Тэлеканал змяніў 2 лагатыпы. Цяперашні — трэці па ліку.

Лагатып Апісанне
З 1 чэрвеня 2013 года па 31 снежня 2014 года лагатыпам тэлеканала з’яўлялася стылізаванае слова «ZOOM» у аранжавых адценнях. Яно размяшчалася ў правым верхнім куце. У жалобныя дні лагатып мяняў колер на чорны.
З 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2024 года лагатып уяўляў сабой сіні прамавугольнік з белым надпісам «ZOOM». Знаходзіўся там жа. Для HD-версій тэлеканала дапаўняўся надпіс «HD».

Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну з 24 лютага па 5 ліпеня 2022 года ў цэнтры лагатыпа быў сцяг Украіны з надпісам «#UArazom».

З 1 студзеня 2025 года лагатыпам з’яўляецца белае слова «ZOOM». Ад літары «M» справа размяшчаецца зваротны чырвоны трохкутнік з тлустымі белымі палосамі на двух яго баках, якія нагадваюць лічбу «7».

Напаўненне эфіру

[правіць | правіць зыходнік]
  • Выпадковы сведка
  • Уцёкі. Рэальныя гісторыі
  • Гісторыі вайны
  • Легенды крымінальнага вышуку
  • Апошні дзень дыктатара
  • Праўда жыцця
  • Праўда жыцця. Прафесійныя байкі
  • Рэчдок
  • Рэчавы доказ
  • Страх у тваім доме
  • Судовыя справы: Злачынства і пакаранне
  • Таямніцы крымінальнага свету
  • Таямніцы свету

Замежныя праграмы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Імперыі па-за законам
  • Рэальная паліцыя
  • Рэальнае ФБР

Архіўныя праграмы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Zoom Music
  • Адаптар
  • Байцоўскі клуб
  • Багіні эфіру
  • Вялікая розніца па-ўкраінску
  • Дом на зайздрасць усім
  • Зорныя лёсы
  • Карамболь
  • Вячэрні Кіеў
  • Кліптаманьякі
  • Пароблена ва Украіне
  • Скептык
  • Тры сястры
  • Хі і Ха
  • Ху із Ху
  • Штучкі
  • Дзённік цяжарнай
  • Амерыканскі жаніх
  • Вайп-аўт
  • Дасье Галівуда
  • Знакамітасці
  • Інстагламур
  • «Касметычны рамонт» (англ.: Snog Marry Avoid?, частковы пераклад)
  • Неймаверныя лёсы зорак
  • Скандальны топ
  • Топ 20: Зваротны Адлік

Хакерская атака

[правіць | правіць зыходнік]

23 лютага 2023 года расійскія хакеры ўзламалі эфір тэлеканала, а таксама шэраг іншых сайтаў дзяржных устаноў Украіны. У эфіры «Zoom» яны трансліравалі гімн СССР і павіншавалі з «днём абаронцы Айчыны»[5].

  1. а б Музичне телебачення ТОВ. Національна рада України з питань телебачення і радіомовлення. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 11 ліпеня 2019.
  2. Телеканал «Рада» вестиме марафон до 12.00, і з 00.00 до 6.00 (укр.). detector.media (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 20 сакавіка 2022.
  3. Припинення трансляції телеканалів K2 та Zoom. viasat.com.ua. Праверана 1 сакавіка 2024.
  4. Нацрада зареєструвала провайдера Viasat, 20 видань «Бурда-Україна» та відмовила в реєстрації «Голосу України» (укр.). detector.media (28 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
  5. Мельник, Роман. Хакери зламали етер «Інтера» і ввімкнули гімн СРСР (укр.). detector.media (24 лютага 2023). Праверана 24 лютага 2023.