Сцяг Украіны
Украіна | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 28 студзеня 1992 |
Прапорцыя |
![]() |
Камп’ютарны дызайн |
жоўта-блакітны двухкаляровы |
Сцяг Украіны (укр.: прапор України) — сцяг, складзены з дзвюх аднолькавых па памеры жоўтай і сіняй палос, з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:3. Традыцыйна завецца жоўта-блакітны сцяг, хоць на сучасным варыянце жоўтая паласа знаходзіцца ўнізе.
Сучасны сіне-жоўты сцяг упершыню быў публічна зафіксаваны 25 чэрвеня 1848 года ў Львове, які украінцы Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі вывесілі над мэрыяй Львова як нацыянальны сцяг. Пасля гэтага выпадку сіне-жоўты сцяг стаў усё больш папулярным сярод украінцаў, а пасля рэвалюцыі 1905 года ён пачаў выкарыстоўвацца і ў Прыдняпроўскай Украіне.
У 1917—1921 гадах, падчас украінскай рэвалюцыі, гэты сцяг быў дзяржаўным сцягам Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай дзяржавы.
У 1938—1939 гадах сіне-жоўты сцяг быў сцягам Карпацкай Украіны, а ў 1941 годзе Украінскай дзяржавы.
Пазней, у савецкія часы, сіне-жоўты сцяг выкарыстоўваўся ў падполлі, яго выкарыстанне ў СССР каралася пазбаўленнем волі на два гады.
У 1991 годзе, пасля развалу СССР, гэты сцяг дэ-факта выкарыстоўваўся як дзяржаўны сцяг незалежнай Украіны. 18 верасня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны законна прысвоіў жоўта-блакітнаму сцягу статус афіцыйнага сцяга краіны. 23 жніўня ва Украіне штогод адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга.
Стандартызацыя памераў і колераў[правіць | правіць зыходнік]
Схема | Блакітны | Залаты |
---|---|---|
Pantone | Pantone Coated 2935 °C | Pantone Coated Yellow 012 °C |
Lab | 34.02, −2.19, −64.19 | 85.29, 5.18, 109.8 |
RAL | 5005 | 1023 Traffic yellow |
RGB | 0, 87, 184 | 255, 215, 0 |
CMYK | 100, 52, 0, 0 | 2, 12, 100, 0 |
HEX | #0057b8 | #ffd700 |
Websafe | #0066cc | #ffcc00 |
Сучасны дзяржаўны сцяг Украіны павінен мець адносіны вышыні да шырыні 2:3 і дзве паласы аднолькавай шырыні. Сцягі флоту маюць такія ж адносіны па памеры (2:3). Калі сцяг размешчаны вертыкальна, спачатку ідзе сіняя паласа, а затым жоўтая.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Эпоха вызваленчых змаганняў[правіць | правіць зыходнік]
Савецкая эпоха[правіць | правіць зыходнік]
Іншыя вызваленчыя рухі[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Карпацкай Украіны (1938—1939)
Малдаўская АССР у складзе Украіны[правіць | правіць зыходнік]
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Украіна і Боснія і Герцагавіна — адзіныя славянскія дзяржавы, сцягі якіх не маюць чырвонага колеру.
- Аналагічны сцяг ёсць ў аўстрыйскай зямлі Ніжняя Аўстрыя.[1]