Перайсці да зместу

Іаган Цафані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Цафані
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 сакавіка 1733(1733-03-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1810(1810-11-11)[1][5][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Mary Thomas[d][7]
Дзеці Cecilia Clementine Elizabeth Zoffany[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, гравёр, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч мастацтваў
Жанр партрэт[8][4], гістарычны жывапіс[4] і аўтапартрэт[4]
Мастацкі кірунак неакласіцызм[9]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Іозеф Цафані (ням.: Johann Zoffany; пры нараджэнні Іаган Іозеф Цаўфелі, ням.: Johannes Josephus Zauffely; 13 сакавіка 1733 — 11 лістапада 1810) — нямецкі мастак-неакласік, большую частку жыцця які працаваў у Англіі. Яго работы выстаўляюцца ў многіх вядомых брытанскіх галерэях, такіх як Лонданская нацыянальная галерэя, Брытанская галерэя Тэйт і Каралеўская калекцыя.

Нарадзіўся ў Франкфурце. Вучыўся ў Рэгенсбургу ў Марціна Шпеера, а пазней у Рыме; у 1760 годзе разам з Януарыусам Зікам працаваў над роспісамі палаца ў Трыры. Па вяртанні ў Рэгенсбург, ажаніўся, але няўдала, і, ратуючыся ад няшчаснага сямейнага жыцця, з’ехаў у 1761 годзе ў Лондан. Тут Цафані адкрыў для сябе жывапіс, натхнёны тэатрам, і, дзякуючы Бенджаміну Вільсану, пазнаёміўся з акцёрам Дэвідам Гарыкам, якога пазней неаднаразова партрэтаваў.

У 1762 годзе ён жыў у доме Гарыка і намаляваў яго на сваёй карціне «Вяртанне фермера» (1762), якая паклала пачатак серыі «сцэн гутаркі», натхнёнай тэатрам і ўзыходзячай да Хогарта. Гэтую серыю мастак працягваў да 1770 года, па жаданні самога акцёра, які клапаціўся аб самарэкламе («Партрэт Дэвіда Гарыка», «Гарык у ролі Абеля Другера»). Цафані выканаў таксама некалькі работ на фантастычныя сюжэты, а таксама партрэты ў натуральную велічыню.

У 1762 годзе, атрымаўшы заступніцтва англійскага караля Георга III, ён піша партрэты чальцоў каралеўскай сям’і («Прынц Валійскі і прынц Фрыдрых у выглядзе купідонаў», 1765; «Каралева Шарлота з двума дзецьмі», 1766; «Георг III з сям’ёй», 1770; Каралева Шарлота, прынц Валійскі і герцаг Йоркскі"; «Прынцэса Амелія»).

У 1769 годзе Цафані становіцца членам-карэспандэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў, а ў 1772 годзе выставіў карціну «Клас анатоміі ў Каралеўскай Акадэміі», адразу ж набытую Георгам III. У 1773 годзе ён з’ехаў у Фларэнцыю, дзе піша кампазіцыю «Трыбуна Уфіцы» (1776), а ў 1779 годзе вяртаецца ў Англію, зрабіўшы па дарозе прыпынак у Вене. У 1782 годзе Цафані выканаў свой шэдэўр, карціну «Чарльз Таўнлі ў сваёй галерэі скульптур».

У 1783—1789 гадах мастак наведаў Індыю, дзе напісаў, у прыватнасці, «Партрэт Уорэна Хастынгса з жонкай».

Зноскі

  1. а б John Zoffany
  2. Ashton G., Barton L. Johan Zoffany [Zauffaly; Zauphaly; Zoffani] // Zoffany [Zauffaly; Zauphaly; Zoffani], Johan // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T093585
  3. National Gallery of Art - Collection
  4. а б в г д RKDartists
  5. John Zoffany // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Artnet — 1998.
  9. https://yalebooksblog.co.uk/2012/03/09/painting-high-society-johan-zoffany-exhibition-opens-at-the-royal-academy-of-arts-this-weekend/