Перайсці да зместу

Ібоя Чак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ібоя Чак
Род дзейнасці лёгкаатлетка, switchboard operator
Дата нараджэння 6 студзеня 1915(1915-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 2006(2006-02-09)[1] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ібоя Чак (венг.: Csák Ibolya; 6 студзеня 1915 — 10 лютага 2006) — венгерская лёгкаатлетка, яўрэйка па нацыянальнасці, алімпійская чэмпіёнка.

Ібоя Чак нарадзілася ў 1915 годзе ў Будапешце. У 1936 годзе яна прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Берліне, дзе заваявала залаты медаль у скачках у вышыню пры незвычайных абставінах: усе тры прэтэндэнткі на медаль узялі вышыню 160 см, але не змаглі з трох спроб пераадолець 162 см. Тады было вырашана дазволіць чацвёртую спробу, і Ібоя Чак стала адзінай, хто змог пераадолець 162 см.

У 1938 годзе быў упершыню праведзены чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод жанчын. Ібоя Чак заняла на ім другое месца ў скачках у вышыню, але неўзабаве высветлілася, што Дора Рацьен з Германіі, якая заняла першае месца, на самай справе была мужчынам. Пасля дыскваліфікацыі Рацьен Чак была прызнана чэмпіёнкай Еўропы.