Іван Міхайлавіч Багушэвіч
Іван Міхайлавіч Багушэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1962 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Артылерыя |
Гады службы | 1935—1956 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Баі на Халхін-Голе, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Міхайлавіч Багушэвіч (25 кастрычніка 1906, г. Мінск — 14 жніўня 1962, г. Масква) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Багушэвіч нарадзіўся 25 кастрычніка 1906 года ў Мінску ў рабочай сям'і. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў зваршчыкам на Магнітабудзе, а затым настаўнікам у сельскай школе. У 1935 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1936 годзе Багушэвіч скончыў артылерыйскія курсы ўдасканалення камсаставу. Браў удзел у баях на Халхін-Голе ў 1939[1]. У 1942 годзе ўступіў у ВКП(б).
З ліпеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваляў Румынію, Чэхаславакію, Венгрыю, Аўстрыю[1]. Да верасня 1943 года гвардыі падпалкоўнік Іван Багушэвіч камандаваў 161-м асобным гвардзейскім гарматным артылерыйскім полкам 7-й гвардзейскай арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днепр[2].
У ноч з 29 на 30 верасня 1943 Багушэвіч пераправіў на заходні бераг Дняпра адзін са сваіх дывізіёнаў у раёне вёскі Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. Умела кіруючы палкавым агнём, Багушэвіч забяспечыў поспех стралковых падраздзяленняў у баях за пашырэнне плацдарма[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі падпалкоўнік Іван Багушэвіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1340[2].
Пасля заканчэння вайны Багушэвіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе ён скончыў Вышэйшыя акадэмічныя артылерыйскія курсы, у 1952 годзе — Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу. У 1956 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас[1]. Пражываў у Маскве, памёр 14 жніўня 1962 года, пахаваны на Вастракоўскіх могілках[2].
Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава 2-й ступені, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў. Ганаровы грамадзянін Браціславы[1][2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Днепр — река героев. Киев, 1983.
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Артылерысты Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі баёў на Халхін-Голе