Іван Іванавіч Міхельсон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Міхельсон
ням.: Johann von Michelsohnen
Дата нараджэння 3 мая 1740(1740-05-03) ці 1735[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1807(1807-08-17)
Месца смерці
Жонка Q120472537?
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1756—1807
Званне генерал ад кавалерыі
Камандаваў 13th Dragoon Military Order Regiment[d]
Бітвы/войны Сямігадовая вайна, Руска-турэцкая вайна 1768-1774, Паўстанне Пугачова (бітвы на Арскім поле і пры Саленікавай чарадзе),
Руска-шведская вайна 1788—1790,
Руска-турэцкая вайна 1806-1812
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Міхельсон (17401807) — расійскі военачальнік, генерал ад кавалерыі, вядомы перш за ўсё канчатковай перамогай над Пугачовым. Родам з эстляндскіх немцаў. Лютэранін. Масон.

Удзельнічаў у Сямігадовай вайне, у турэцкай кампаніі 1770 года і ў дзеяннях супраць польскіх канфедэратаў.

У канцы 1773 года, у чыне прэм’ер-маёра, Міхельсон прызначаны быў у войскі, адпраўленыя супраць Пугачова, і з гэтага часу імя яго набывае шырокую вядомасць. Неўзабаве пасля яго прыбыцця справы на тэрыторыі, абхопленай сялянскай вайной пад правадырствам Пугачова, прынялі іншы абарот дзякуючы выдатнай адвазе Міхельсона, асабліва нястомнасці яго ў пераследаванні паўстанцаў, якіх ён разбіваў пры кожнай сустрэчы. Перамогай над войскам Пугачова, які стаяў пад казанскім Крамлём, дзе схаваліся рэшткі жыхароў спустошанага горада, Міхельсон нанёс рашучы ўдар Пугачову, а затым, пераправіўшыся ўслед за ім на правы бераг Волгі, працягваў праследаванне яго людзей, і ў 25 вёрстах ад Чорнага Яра у 100 км ад Царыцына ля Саленікавай чарады 5 верасня 1774 нанёс ім канчатковае паражэнне.

За заслугі ў разгроме пугачоўскага паўстання атрымаў ордэн Св. Георгія 3-га класа, маёнтак у Віцебскай губерні, залатую шпагу, упрыгожаную дыяментамі, а таксама званне палкоўніка. У 1775 прызначаны камандзірам кірасірскага Ваеннага ордэна палка, а ў 1776 Лейб-кірасірскага палка. У 1778 ўзведзены ў генерал-маёры і ўзнагароджаны ордэнам Св. Аляксандра Неўскага, з 1781 прэм’ер-маёр лейб-гвардыі Коннага палка, з 1786 генерал-паручнік.

Падчас шведскай вайны 1788—1789 гг. Міхельсон камандаваў корпусам у арміі генерала Мусіна-Пушкіна. У 1797 генерал ад кавалерыі. У 1803 г. прызначаны беларускім ваенным губернатарам, кіраўнікам па грамадзянскай частцы ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1805 г. яму даручана было начальства над войскамі, сабранымі на заходняй мяжы, а ў 1806 г. — начальства над дняпроўскай арміяй, прызначанай для дзеянняў супраць турак. За спраўнае кіраванне быў узнагароджаны ў 1806 ордэнам Св. Андрэя Першазванага. Заняўшы з дняпроўскай арміяй малдаўскія землі, Міхельсон памёр у Бухарэсце.

Паводле яго завяшчання, забальзамаванае цела генерала было перавезена ў падараванае яму Кацярынай II пасля разгрому Пугачова і ўладкаванае ім села Іванава[2] каля горада Невель Віцебскай губерні (цяпер Пскоўская вобласць Расіі), і пахавана ў пабудаванай ім царквы Іаана Прадцечы. Магіла знішчана пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000 (Энциклопедический словарь). — М.: РОССПЭН, 2001. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).