Перайсці да зместу

Іван Яўстахавіч Выгоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Яўстахавіч Выгоўскі
Дата нараджэння 1608
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1664(1664-03-16)[1]
Месца смерці
Бацька Астап Выгоўскі[d]
Маці Q124097643?
Жонка Алена са Статкевічаў
Альма-матар
Грамадзянства
Званне Атаман
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Яўстахавіч Выгоўскі — гетман запарожскага войска.

Паходзіў з радавітай украінскай шляхты. Служыў у польскім войску, у бітве пад Жоўтымі Водамі трапіў у татарскі палон. Вызваліўшыся з палону стаў паплечнікам Б. Хмяльніцкага, быў генеральным вайсковым пісарам. Пасля смерці Хмяльніцкага (1657) казацкая старшына выбрала Выгоўскага гетманам Запарожскага войска. Арыентуючыся на збліжэнне з Польшчай, Выгоўскі разам з ваенным кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай рыхтаваў план сумеснай барацьбы супраць маскоўскага войска. Падпісаў Гадзяцкі дагавор 1658, паводле якога Украіна на федэратыўных асновах зноў уваходзіла ў склад Польскага каралеўства. Згодна з умовай пагаднення гетман павінен быў вызваліць ад казакоў усходнюю тэрыторыю ВКЛ.

Вайна з Расіяй

[правіць | правіць зыходнік]

Нейкі час галоўны ўдар па царскіх войсках планавалася нанесці на Беларусі, аднак ваенныя дзеянні амаль адначасова пачаліся і на Украіне і на Беларусі, дзе імі камандаваў паплечнік Выгоўскага Іван Нячай. Летам 1659 г. Выгоўскі пры падтрымцы польскага і татарскага войска разграміў пад Канатопам буйныя сілы царскага ваяводы А. Трубяцкога. Але большасць казакоў была незадаволена палітыкай Выгоўскага, супраць яго ўзнік народны рух, які ўзначалілі І. Багун, І. Бяспалы, І. Іскра і інш. Выгоўскі з групай наёмных палякаў уцёк у Польшчу і адмовіўся ад гетманства. Там ён атрымаў тытул сенатара і пасаду кіеўскага ваяводы, аднак у выніку інтрыг гетмана Правабярэжнай Украіны П. Цяцеры быў расстраляны.

Зноскі

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Івана Выгоўскага