Перайсці да зместу

Ігар Ніканавіч Кузняцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Ніканавіч Кузняцоў
Дата нараджэння 1954
Грамадзянства
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Ігар Ніканавіч Кузняцоў (нар. 1954) — беларускі ваенны, начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.

14 чэрвеня 2002 года прызначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].

З 20 студзеня 2005 года па 22 студзеня 2010 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці.

22 студзеня 2010 года прызначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

23 мая 2014 года вызвалены ад пасады начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас[3][4].

З 16 мая 2017 года па цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі біятлона[5].

У 2017 годзе ўладкаваўся на працу памочнікам дырэктара ААТ «Будтэхпрагрэс»[6].

31 студзеня 2011 года, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010, уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза як кіраўнік навучальнага цэнтра КДБ — Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[7][8]. У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза прызнаў генерала Кузняцова як кіруючага падрыхтоўкай і навучаннем супрацоўнікаў КДБ адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама адказным за тую ж рэпрэсіўную працу на Міншчыне падчас узначальвання ім упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці[9].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 14 июня 2002 г. № 310 «О назначении И. Н. Кузнецова начальником управления военной контрразведки Комитета государственной безопасности Республики Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020.
  2. И.Кузнецов назначен начальником Института национальной безопасности. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020.
  3. Иван Корж назначен начальником учреждения образования «Институт национальной безопасности Республики Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020.
  4. Известный «чекист» нашел работу в бизнесе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  5. Цибульский сменил Вакульчика на посту главы Федерации биатлона. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020.
  6. Генерал КГБ Кузнецов после отставки устроился на работу в коммерческую фирму(недаступная спасылка)
  7. Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (руск.). КП у Беларусі (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 22 чэрвеня 2020.
  8. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2020. Праверана 29 чэрвеня 2020.
  9. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 29 чэрвеня 2020.