Перайсці да зместу

Ізатопы радону

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радон

Ізатопы радону — разнавіднасці атамаўядраў) хімічнага элемента радону з атамным нумарам 86, якія маюць розную колькасць нейтронаў у ядры.

Усе ізатопы радону радыеактыўныя. Найбольш стабільны — ізатоп 222Rn, які з’яўляецца даччыным прадуктам распаду ізатопа радыю 226Ra. Ізатоп 222Rn перажывае α-распад з перыядам паўраспаду 3,823 дня.

У хіміі ізатопы радону часта называюць эманацыямі.

Гістарычныя назвы ізатопаў радону

[правіць | правіць зыходнік]
  • Актынон (An), эманацыя актынію219Rn.
  • Тарон (Tn), эманацыя торыю (ThEm) — 220Rn.
  • Радон (Rn), эманацыя радыю222Rn (назва супадае з назвай элемента).

Табліца ізатопаў радону

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома 39 ізатопаў радону з вагавымі лікамі ад 193 да 231 і перыядамі паўраспаду ад 0,3 нс да 3,8 сут. Чатыры ізатопы радону сустракаюцца ў прыродзе, уваходзячы ў прыродныя радыеактыўныя шэрагі: 222Rn і 218Rn ўваходзяць у шэраг 238U, 220Rn - у шэраг 232Th, 219Rn - у шэраг 235U. Гэтыя прыродныя ізатопы з’яўляюцца даччынымі прадуктамі α-распаду ізатопаў радыю (за выключэннем 218Rn, які ўзнікае ў рэдкай бакавой галіне рада пры β-распадзе 218At) і самі ў сваю чаргу падпадаюць пад α-распад, утвараючы ізатопы палонію.

Лёгкія ізатопы радону (208Rn — 212Rn) сінтэзуюцца ў рэакцыях глыбокага расшчаплення ядраў урану або торыю часціцамі (у асноўным пратонамі) высокай энергіі або па рэакцыях тыпу 197Au(14N,хn), дзе х — лік нейтронаў (звычайна большы за тры).