Іль-дэ-ла-Пасесьён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іль-дэ-ла-Пасесьён
фр. L'île de la Possession
Даліна на востраве
Даліна на востраве
Характарыстыкі
Плошча150 км²
Насельніцтва
  • 60 чал.
Размяшчэнне
46°24′ пд. ш. 51°46′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
РэгіёнФранцузскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Іль-дэ-ла-Пасесьён (Індыйскі акіян)
Іль-дэ-ла-Пасесьён
Іль-дэ-ла-Пасесьён
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іль-дэ-ла-Пасесьён (фр.: L'île de la Possession) — найбуйнейшы востраў архіпелага Кразэ. Уваходзіць у склад Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. Плошча — 150 км². На востраве працуе навуковая станцыя, аднак сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іль-дэ-ла-Пасесьён уваходзіць ва ўсходнюю групу астравоў Кразэ. Месціцца на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна ў 17612 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, сталіцы Францыі. Даўжыня з паўднёвага ўсходу на паўночны захад — 18,21 км. Найбольшая шырыня — 12 км. Востраў з'яўляецца часткай падводнага вулканічнага плато, якое ўзнікла каля 10 млн гадоў таму. Рэльеф гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Маскарын (934 м).

Клімат мяккі вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў перавышае 2500 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Падобна іншым астравам Кразэ, Іль-дэ-ла-Пасесьён ізаляваны ад іншых частак сушы, што прывяло да адносна нізкай разнастайнасці флоры і фаўны. Значная частка вострава не мае расліннага покрыва. У далінах сустракаюцца забалочаныя лугі. Фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі і ластаногімі. Прырода вострава моцна пацярпела ад трусоў і коз, якіх рассялілі ў XIX ст. для палявання.

У нашы дні Іль-дэ-ла-Пасесьён уваходзіць у склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты 24 студзеня 1772 г. французскай экспедыцыяй. На працягу XIX - першай трэці XX стст. з'яўляўся важным месцам здабычы цюленяў і кітоў. У 1923 г. далучаны да ўладанняў Францыі. З 1963 г. на востраве працуе навуковая станцыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]