Перайсці да зместу

Інжынер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манумент Група інжынераў, Мемарыял прынца Альберта.

Інжыне́р, інжыне́рка[1] (фр.: ingénieur, ад лац.: ingenium — здольнасць, вынаходлівасць) — спецыяліст з вышэйшый тэхнічнай адукацыяй, стваральнік інфармацыі пра архітэктуру матэрыяльнага сродку дасягнення мэты і яе функцыянальныя ўласцівасцях, спосаб (тэхналогіі) вырабу гэтага сродку (прадукта), роўна як сам сродак і матэрыяльнае ўвасабленне мэты, ажыццяўляе кіраўніцтва і кантроль за вырабам прадукта.

Асноўнай інжынернай задачай лічыцца распрацоўка новых і аптымізацыя існуючых рашэнняў. Напрыклад: аптымізацыя праектнага рашэння (у т. л. варыянтнае праектаванне), аптымізацыя тэхналогіі і т. п. Распрацоўка прынцыпова новых рашэнняў (у т. л. вынаходстваў) складае малую частку інжынернай працы, але найбольш значную.

Першапачаткова інжынерамі звалі асоб, якія кіравалі ваеннымі машынамі. Паняцце «грамадзянскі інжынер» з'явілася ў XVI стагоддзі ў Галандыі ў дачыненні да будаўнікоў мостаў і дарог, затым у Англіі і іншых краінах.

Зноскі