Перайсці да зместу

Іосіф (Сямашка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іосіф Сямашка)
Іосіф
дыяцэзіяльны біскуп[d]
2 красавіка 1833 — 6 красавіка 1839
Дыяцэзія Žyrovyci (Ukrainian)[d]
Папярэднік Іасафат Булгак
дапаможны біскуп
з 16 жніўня 1829
Дыяцэзія Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія

Адукацыя
Дзейнасць праваслаўны святар, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 7 студзеня 1799(1799-01-07)
Смерць 5 снежня 1868(1868-12-05) (69 гадоў)
Пахаванне

Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of St. Vladimir, 1st class with Swords ордэн Святой Ганны I ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Іосіф Сямашка

Іосіф Сяма́шка (25 снежня 1798 (5 студзеня 1799), с. Паўлаўка Ліпавецкага пав. Кіеўскай губ., цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 23 лістапада (5 снежня) 1868) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай імперыі.

Нарадзіўся ў сям'і уніяцкага святара. Скончыў вышэйшую вучэбную ўстанову для уніятаў — Галоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце са ступенню магістра багаслоўя (1820).

Кафедральны прапаведнік і прафесар багаслоўя Луцкай семінарыі, пасвячоны ў бязжоннага іпадыякана, потым у дыякана (1820). Засядацель Луцкай кансісторыі, пасвячоны ў святара (1821). У 1822 годзе протаіерэй, член 2-га (уніяцкага) дэпартамента рымска-каталіцкай калегіі (Санкт-Пецярбург). 3 1823 г. канонік, з 1825 — прэлат-схаласт Луцкага уніяцкага кафедральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу.

І. Хруцкі. «Вікенцій Лісоўскі» — духаўнік Іосіфа Сямашкі

У 1827 годзе Іосіф Сямашка падаў расійскаму імператару запіску аб становішчы уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі і сродках па яе далучэнні да праваслаўя. Запіска была ўхвалена Мікалаем I і стала праграмай далейшых дзеянняў. 3 1829 г. вікарны епіскап мсціслаўскі Полацкай уніяцкай архіепархіі, старшыня яе кансісторыі. Адначасова захоўваў членства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 годзе створана асобная Грэка-уніяцкая калегія). 3 1833 г. прызначаны Літоўскім епархіяльным грэка–каталіцкім епіскапам. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па скасаванні уніі: ездзіў па епархіях, наглядаў за ўвядзеннем у храмах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку, вынішчэннем арганаў і навучаннем святароў богаслужэнню на царкоўнаславянскай мове і інш., узгадняў арганізацыйныя пытанні з дзяржаўнымі ўладамі. У верасні 1836 г. звярнуўся з лістом да пецярбургскага мітрапаліта Серафіма з прашэннем аб далучэнні да праваслаўя. Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам Полацкага царкоўнага сабора (1839).

3 1840 года праваслаўны архіепіскап Літоўскі і Віленскі (з 1852 мітрапаліт). У 1844 г. пераехаў з Пецярбурга ў сваю епархію, спачатку ў Жыровічы, потым у Вільню (1845), садзейнічаў пераводу з Жыровіч у Вільню Літоўскай духоўнай семінарыі. 3 красавіка 1847 г. член Свяцейшага Сінода.

У апошнія гады займаўся дабрачыннасцю, збіраў дакументы, пісаў мемуары.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.