Перайсці да зместу

Іравадзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іравадзі
бірм.: ဧရာဝတီ
Характарыстыка
Даўжыня 2170 км
Басейн 411 000 км²
Расход вады 13 000−14 000 м³/с (сярэдні ў нізоўях)
Вадацёк
Выток Gyita Qu[d]
 • Каардынаты 25°42′35″ пн. ш. 97°29′55″ у. д.HGЯO
Вусце Андаманскае мора
 • Каардынаты 15°46′39″ пн. ш. 95°03′49″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Андаманскае мора

Краіна
physical
Іравадзі
Іравадзі
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірава́дзі — рака ў Азіі. Самая мнагаводная рака М’янмы (вытокі ў Кітаі).

Даўжыня ракі 2170 км. Плошча вадазбору 430 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13 тыс. м³/сек.

Пачынаецца ва ўсходніх адгор’ях Гімалаяў, цячэ ў глыбокай цясніне, мае парожыстае рэчышча. Ніжэй горада М’ічына даліна расшыраецца, рэчышча дасягае 800 м, потым Iравадзі перасякае Шанскае нагор’е, дзе рэчышча звужаецца да 50—100 м. У сярэднім і ніжнім цячэнні (на Іравадзійскай раўніне) рака ўтварае шырокую тэрасаваную даліну. За 300 км ад вусця пачынаецца забалочаная дэльта (плошча каля 30 тыс. км²), якая павялічваецца (каля 5 км² за 100 гадоў). Галоўныя прытокі — Чындуін (справа) і М’інге (злева). Рэжым мусонны, характэрныя летнія паводкі (падняцце вады на 8-11 м). Сярэдні гадавы расход вады 13-14 м³/с. У ніжнім цячэнні моцныя прылівы (да 4-4,5 м).

Суднаходная на 1100 км, летам — на 1440 км. Выкарыстоўваецца для арашэння, у верхнім цячэнні — лесасплаў. На Iравадзі знаходзіцца горад Мандалай, у дэльце марскі порт і сталіца М’янмы горад Янгон.