Ірвін Шоу
Ірвін Шоу | |
---|---|
Irwin Shaw | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ірвін Гілберт Шамфараф |
Дата нараджэння | 27 лютага 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 1984[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | ЗША |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, сцэнарыст, раманіст, пісьменнік, кінапрадзюсар |
Гады творчасці | 1948 — 1982 |
Мова твораў | англійская |
Прэміі |
прэмія О. Генры[d] (1944) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірвін Шоу (англ.: Irwin Shaw, сапр. Ірвін Гілберт Шамфараў; 27 лютага 1913, Нью-Ёрк, ЗША — 16 мая 1984) — амерыканскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бруклінскі каледж (1934). Пачаў пісаць сцэнарыі для радыё ў 21 год. Пасля займаўся напісаннем кінасцэнарыяў, і нарэшце ў 1949 г. выйшаў яго першы раман — «Маладыя львы» (The Young Lions), заснаваны на ўласным досведзе часоў Другой сусветнай вайны. Раман меў вялікі поспех і пазней быў экранізаваны (у 1958). Пасля выдання другога рамана, які апісваў уздым макартызму ў ЗША, І. Шоу абвінавацілі ў прыналежнасці да камуністаў, а яго імя трапіла ў чорны спіс Галівуду. У 1951 І. Шоу з'ехаў у Еўропу, дзе пражыў да смерці. У Еўропе былі напісаныя не менш паспяховыя кнігі: «Люсі Краўн» (Lucy Crown, 1956), «Два тыдні ў другім горадзе» (Two Weeks in Another Town, 1960), «Багач, бядняк» (Rich Man, Poor Man; 1970).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У ранніх творах звяртаецца да тэмы фашызму, Другой сусветнай вайны, у пазнейшых — пасляваеннай амерыканскай і заходнееўрапейскай рэчаіснасці. Звяртаўся да праблем «амерыканскай мары» і «амерыканскай трагедыі», сям'і і грамадства, самасцвярджэння асобы і яе індывідуальнай адказнасці, лёсу мастацтва ва ўмовах камерцыялізацыі культуры.
Аўтар п'ес «Пахавайце мёртвых» (1936), «Простыя людзі» (1939), «Забойца» (1944), раманаў «Маладыя львы» (1948), «Трывожная атмасфера» (1950), «Вечар у Візантыі» (1973), «Хлеб па водах» (1981), «Успамін страты» (1982), дылогіі «Багач, бядняк» (1970) і «Жабрак, злодзей» (1977), кніг апавяданняў, публіцыстыкі, кінасцэнарыяў і інш. Яго творы адметныя займальнасцю інтрыгі, напружанасцю сюжэта, псіхалагізмам, дакладнасцю рэалій.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Двойчы лаўрэат прэміі О. Генры, якая ўручаецца за апавяданні.
Зноскі
- ↑ а б Irwin Shaw // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Irwin Shaw // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Petillo F. Transport Group to Present Revival of Shaw's 'Bury the Dead' Starting 10/31 — 2008. Праверана 22 лютага 2022.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118796909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава Е. Шоу // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]