Перайсці да зместу

Ірына Анатольеўна Старавойтава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Анатольеўна Старавойтава
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
12 кастрычніка 2016 — 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 19 ліпеня 1974(1974-07-19) (50 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Ірына Анатольеўна Старавойтава (нар. 19 ліпеня 1974, Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання (2016—2019). Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018—2023). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання (з 2023).

Нарадзілася 19 ліпеня 1974 года ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, аспірантуру Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Працавала настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 31 г. Магілёва, выкладчыкам прыродазнаўчага цыкла Магілёўскага педагагічнага каледжа, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі г. Магілёва, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і пачатковага навучання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі інстытута развіцця адукацыі г. Магілёва, рэктарам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Магілёўскай вобласці. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці (да 28 чэрвеня 2018 года)[1].

26 чэрвеня 2018 года прызначана першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[2], дзе працавала да студзеня 2023 года. 20 студзеня 2023 года прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[3].

Зноскі