Ірына Міхайлаўна Глуская
Ірына Міхайлаўна Глуская | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 жніўня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
СССР Расія |
Адукацыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010) Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (31 сакавіка 2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірына Міхайлаўна Глуская (нар. 23 жніўня 1960, Арэнбург) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Расійскай Федэрацыі, расійскі дзяржаўны служачы. Прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000», член Савета па міжнацыянальных адносінах пры губернатары Самарскай вобласці [1], член Грамадскага савета пры Самарскай губернскай Думе,[2] член Грамадскага савета па нацыянальных пытаннях гарадской акругі Самара[3], член Грамадскага савета пры Упраўленні МУС Расіі па г. Самара[4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ірына Міхайлаўна Глуская нарадзілася ў беларускай сям’і кадравага афіцэра Савецкай Арміі, улічваючы паходнае жыццё бацькоў, месцам яе нараджэння стаў расійскі горад Арэнбург.
З маленства дзяцей у сям’і знаёмілі з беларускай культурай, традыцыямі, звычаямі і беражліва перадавалі з пакалення ў пакаленне. Вельмі шмат ведаў па нацыянальнай беларускай культуры сёстрам Ірыне і Яўгеніі перадалі іх прабабуля Еўдакія Міхайлаўна Луцкевіч, і бабуля Яўгенія Фёдараўна.
У Расію старэйшае пакаленне пераехала з Мінскай вобласці (Беларусь), з сяла Забашавічы. Прадзед Фёдар Луцкевіч большую частку свайго жыцця праслужыў на ваенным караблі, а прабабуля Еўдакія Міхайлаўна лічылася вельмі адукаванай жанчынай у вёсцы (мела, па тых часах, аж 4 класа адукацыі), была адным з арганізатараў правядзення першага Усебеларускага з’езда работніц і сялянак, які адбыўся 5 сакавіка 1924 году ў Мінску.
Па лініі бацькі ўсе карані з Магілёўскай вобласці. Сваё прозвішча Ірына Міхайлаўна не стала змяняць нават у шлюбе, а яе дачка Святлана — прадаўжальнік роду, таксама носіць гэтае ж прозвішча. Сям’я ганарыцца тым, што ў Магілёўскай вобласці ёсць горад Глуск, відавочна і прозвішча продкаў неяк звязана з яго назвай.
У 1974 годзе ў сувязі з прызначэннем бацькі да новага месца праходжання службы сям’я Глускіх пераехала ў Самару (тады г. Куйбышаў), а Ірына Міхайлаўна, скончыўшы ў 1987 годзе юрыдычны факультэт Куйбышаўскага дзяржуніверсітэта (цяпер Самарскі дзяржаўны універсітэт), доўгі час займалася юрыдычнай практыкай. у 1997 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю, скончыўшы Акадэмію Грамадзянскай Авіяцыі ўСанкт-Пецярбургу (цяпер СПбДУГА) — факультэт менеджменту і эканомікі.
У 1995 годзе балатавалася ў дэпутаты Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі другога склікання, а ў 2004 годзе — у дэпутаты Самарскай гарадской Думы чацвёртага склікання.[5]
Рашэннем Думы гарадской акругі Самара № 393 ад 13 лютага 2014 г. Ірына Міхайлаўна Глуская зацверджана членам грамадскага Савета па нацыянальных пытаннях гарадской акругі Самара.[6]
Распараджэннем губернатара Самарскай вобласці ад 2015/02/20 № 85-р «Аб прадастаўленні Губернскіх прэмій у галіне культуры і мастацтва за 2014 год» у намінацыі «Музычнае мастацтва» за папулярызацыю беларускай і рускай культуры ў Самарскай вобласці («Фестывалі яе душы») Глуская Ірына Міхайлаўна ўдастоена губернскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва за 2014 год.[7]
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 122 за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Ірына Міхайлаўна Глуская 12 красавіка 2017 года ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. [8]
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 90-я гады Ірына Глуская актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. Падчас адной з выбарчых кампаній Канстанціна Аляксеевіча Цітова, ўзначальвала аддзел па ўзаемадзеянні з нацыянальнымі грамадскімі аб’яднаннямі, шмат працавала з прадстаўнікамі розных этнасаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці.
Атрымаўшы досвед працы з людзьмі розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Самарскім рэгіёне, у 2000 годзе са сваімі суайчыннікамі-беларусамі, выступіла з ініцыятывай, а затым і стварыла Самарскую абласную грамадскую арганізацыю беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» [9], якая ўсё годы з’яўляецца актыўным членам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».
У 2004 годзе заснавала і пачала штогод праводзіць у Самарскай вобласці фестывалі-конкурсы мастацтваў «Единство» і «Беларусь — мая песня!» [10], апошні з якіх стаў візітнай карткай Рэспублікі Беларусь і беларускага мастацтва на самарскай зямлі. Ірына Міхайлаўна займае актыўную жыццёвую пазіцыю, з’яўляецца адным з самых прыкметных кіраўнікоў арганізацый беларусаў у расійскіх рэгіёнах. Яна садзейнічае развіццю гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Самарскай вобласці і аказвае максімальнае садзейнічанне дзелавым дэлегацыям Рэспублікі Беларусь у ходзе іх візітаў у дадзены расійскі рэгіён. Грамадскія і палітычныя дзеячы Самары і Самарскай вобласці, калегі І. М. Глускай высока ацэньваюць яе чалавечыя, дзелавыя і прафесійныя якасці.
14 верасня 2004 года Самарская абласная грамадская арганізацыя «Руска-Беларускае Братэрства 2000» далучылася да Калектыўнага пагаднення аб узаемадзеянні Самарскай губернскай Думы і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый у нарматворчай дзейнасці, а прэзідэнт арганізацыі Глуская Ірына Міхайлаўна на падставе рашэння абласнога заканадаўчага сходу стала членам Грамадскага савета пры Самарскай губернскай Думе.[11]
Загадам начальніка Упраўлення Міністэрства Унутраных Спраў Расійскай Федэрацыі па горадзе Самара № 23 ад 10 студзеня 2017 года Глускага Ірына Міхайлаўна зацверджана членам Грамадскага савета пры Упраўленні МУС Расіі па г. Самара.[12]
У красавіку 2018 года, згодна з Пастановай губернатара Самарскай вобласці ад 2018/04/19 № 56, Ірына Міхайлаўна Глуская ўвайшла ў склад Савета па міжнацыянальных адносінах пры Губернатары Самарскай вобласці.
У кастрычніку 2018 года, Глуская ўзначаліла творчую дэлегацыю Самарскай вобласці на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У яе складзе ў Магілёў адправіліся: шматразовы лаўрэат міжнародных, усерасійскіх фестываляў і конкурсаў беларускі вакальны ансамбль «Каданс» (мастацкі кіраўнік Іна Ігараўна Сухачэўская) САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і пяць найбольш яркіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці Самарскай вобласці, якія прадставілі такія напрамкі, як лозапляценне, качанне, дэкаратыўная роспіс па дрэве, выраб нацыянальнай лялькі. Творчая дэлегацыя прыняла ўдзел у працы выставы-кірмашу «Горад майстроў» і канцэртнай праграме «Садружнасць культур — садружнасць народаў» лепшых творчых калектываў Беларусі і Расіі, з 10 па 12 кастрычніка 2018 года ў Магілёве.[13]
У красавіку 2019 года ў рамках узаемадзеяння з гістарычнай радзімай І. М. Глуская ўзначаліла дэлегацыю Самарскай абласной арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000», якая з 7 па 13 красавіка з рабочым візітам наведала Мінск. У складзе дэлегацыі былі Мікалай Іванавіч Бойка, кіраўнік прэс-службы і галоўны рэдактар часопіса «Адзінства» /«Единство», Іна Ігараўна Сухачэўская, выканаўчы дырэктар арганізацыі.[14]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», загад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь № 101-К ад 31 сакавіка 2022 г.
- Ганаровы знак Губернатара Самарскай вобласці «За ўклад ва ўмацаванне дружбы народаў», Пастанова Губернатара Самарскай вобласці ад 25.09.2020 № 277 «Аб узнагароджанні».
- Юбілейны медаль «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі», 20 верасня 2019 г.
- медаль Францыска Скарыны — Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 122 ад 12 красавіка 2017 г.[15]
- Ганаровая грамата Губернатара Самарскай вобласці — распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці № 17-р ад 13 студзеня 2017 г.[16]
- губернская прэмія ў галіне культуры і мастацтва за 2014 год, Нагрудны знак лаўрэата і Дыплом № 0415 — распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці 20.02.2015 г.
- Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», 2014 г.
- У 2010 годзе за захаванне беларускай культуры, мовы і традыцый у Самарскай вобласці была адзначана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.[17]
- Падзяка ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
- Падзяка ад губернатара Самарскай вобласці.
- Дыплом ад Самарскай губернскай Думы.
- Падзяка ад кіраўніка гарадской акругі Самара.
Зноскі
- ↑ Постановление Губернатора Самарской области об образовании Совета по межнациональным отношениям
- ↑ Совет некоммерческих организаций при Самарской Губернской Думе Архівавана 11 лістапада 2018.
- ↑ Общественный совет по национальным вопросам городского округа Самара
- ↑ Общественный совет при Управлении МВД России по г. Самара Архівавана 13 красавіка 2021.
- ↑ Выборы депутатов Самарской городской Думы четвёртого созыва. Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ О внесении изменения в решение Думы городского округа Самара от 26 апреля 2011 года № 84 «Об утверждении членов Общественного совета по национальным вопросам городского округа Самара»(недаступная спасылка)
- ↑ Распоряжение Губернатора Самарской области от 20.02.2015 № 85-р «О предоставлении Губернских премий в области культуры и искусства за 2014 год» Архівавана 24 верасня 2017.
- ↑ Сообщение БЕЛТА о награждении
- ↑ Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000». Архівавана 25 снежня 2014.
- ↑ Положение о проведении VII Областного белорусского детского фестиваля искусств «БЕЛАРУСЬ — МОЯ ПЕСНЯ!» Архівавана 9 сакавіка 2014.
- ↑ Совет некоммерческих организаций при Самарской Губернской Думе Архівавана 11 лістапада 2018.
- ↑ Приказ «Об утверждении состава Общественного совета при Управлении МВД России по г. Самара» Архівавана 10 лістапада 2018.
- ↑ Творческая делегация Самарской области приняла участие в мероприятиях V Форума регионов Беларуси и России
- ↑ О, край родны, край прыгожы!
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- ↑ Распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці № 17-р ад 13 студзеня 2017 г. Архівавана 13 сакавіка 2017.
- ↑ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 392 ад 18 сакавіка 2010 г. «Аб узнагароджанні І. М. Глускай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургу
- Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта грамадзянскай авіяцыі
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Грамадскія дзеячы Расіі