Ісідар Нікіфаравіч Барахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісідар Нікіфаравіч Барахаў
Дата нараджэння 31 студзеня 1898(1898-01-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1938(1938-09-15) (40 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя >  СССР
Адукацыя
Партыя УКП(б)
Член у
Род дзейнасці палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісідар Нікіфаравіч Барахаў (Іваноў) (31 студзеня (12 лютага1898 — 15 верасня 1938) — савецкі дзяржаўны, грамадска-палітычны дзеяч Якуціі пачатку XX стагоддзя, удзельнік грамадзянскай вайны. Разам з Максімам Амосавым і Платонам Аюнскім стаяў у вытокаў стварэнні Якуцкай АССР у складзе РСФСР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 студзеня (12 лютага1898 года ў Харбалахскім наслегу Верхне-вілюйскага ўлуса Якуцкай вобласці у сям’і заможнага селяніна-гавядніка. У 1914 годзе скончыў пачатковую школу ў с. Верхневілюйск. У гады навукі ў настаўніцкай семінарыі ў г. Якуцку знаёміцца з Е. М. Яраслаўскім, займаецца ў яго рэвалюцыйным кружку.

Чалец РСДРП з верасня 1917 года. Сакратар Якуцкага губернскага, Вілюйскага павятовага бюро РКП(б) (1920—1922), старшыня Саўнаркама ЯАССР (1922—1924). Першы сакратар Якуцкага абкама ВКП(б) (1926—1928). Намеснік, потым — кіруючы сектарам Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу сельгасаддзела ЦК ВКП(б) (1933—1938). Дэлегат X, XII, XV з’ездаў партыі, абіраўся чальцом ЯЦВК, ЦВК СССР[1].

Узначальваў якуцкую дэлегацыю на Першым усесаюзным цюркалагічным з’ездзе, які праходзіў у 1926 годзе ў Баку.

У сакавіку 1921 года бярэ ўдзел у X з’ездзе кампартыі ў якасці адзінага прадстаўніка Якуціі, які мае права галасавання (другі дэлегат Платон Аюнскі меў права дарадчага голасу). 1921—1924 гг. працуе сакратаром партыйнага губбюро, старшынём Саўнаркама Якуцкай АССР. У 1926—1928 гг. кіраваў партыйнай арганізацыяй у Якуціі.

1928—1933 гг. вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры. Па сканчэнню працаваў у апараце ЦК кіруючым сельскагаспадарчым сектарам Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу. Аўтар навуковых прац па эканоміцы Якуціі.

У 1938 годзе рэпрэсаваны па непраўдзівым вінавачанні і 15 верасня гэтага ж года расстраляны ў наваколлі Масквы, на палігоне Камунарка.

Рэабілітаваны 31 кастрычніка 1956 года[2].

Зноскі

  1. Краткий справочник по фондам архивов Национального архива РС(Я) Архівавана 23 сакавіка 2014.
  2. Делегат трех партийных съездов. Д. Пухов. Газета «Якутия» 2008 г. 13 февраля, № 27

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]