Ічан-Кала
Ічан-Кала* | |
---|---|
Itchan Kala** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Узбекістан |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv, v |
Спасылка | 543 |
Рэгіён*** | Азія і Акіянія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1990 (14 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 543 рус. • англ. • фр. |
Іча́н-Кала́ (узб.: Ichan Qa'la) — унутраны горад Хівы ва Узбекістане, прадстаўляе сабою комплекс гістарычных помнікаў і з'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1]
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле легенды аб заснаванні горада, ён вырас вакол калодзежа Хейвак, вада з якога мела дзіўны смак. Калодзеж быў выкапаны па загаду Сіма, сына біблейскага Ноя. У Ічан-Кале і сёння можна пабачыць гэты калодзеж. Хіва была адным з гарадоў старажытнага Харэзма, буйной дзяржавы на захадзе Цэнтральнай Азіі, на поўдзень ад Аральскага мора.
З 16 ст. горад стаў сталіцай Хівінскага ханства. Сучасная назва Хіва паўстала ў 18 ст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле археалагічных дадзеных, Хіва была заснавана болей за 2500 гадоў таму.
Горад выпрабаваў мноства ўзрушэнняў, звязаных з міжусобіцамі ўзбекскіх ханаў і набегамі качэўнікаў — туркменаў і казахаў. Вялікія страты Хіве нанесла ўварванне пярсідскага Надзір-шаха ў сярэдзіне 18 ст. Толькі ў 1873 г. горад, апынуўшыся пад пратэктаратам Расійскай імперыі, перажыў новы пад'ём.
У 1919 годзе часткі Чырвонай Арміі зверглі ўладу Хівінскага хана. У 1920 годзе Хіва стала сталіцай Харэзмскай Савецкай Народнай Рэспублікі, а ў 1924 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Узбекскай і Туркменскай ССР, якія сталі незалежнымі ў 1991 годзе.[2]
Комплекс Ічан-Кала
[правіць | правіць зыходнік]Большасць архітэктурных шэдэўраў Хівы засяроджана ў яе гарадскім ядры — Ічан-Кале, які займае тэрыторыю каля 30 га. Гэта «горад у горадзе» з магутнымі крэпаснымі сценамі, у якіх чацвёра варот — на кожны бок свету. Ад заходніх варот да ўсходніх пралегла адна з галоўных магістраляў, уздоўж якой засяроджаны асноўныя манументальныя збудаванні. Сярод іх мячэць Джума, маўзалеі Сеід Алаўдзіна і Пахлаван Махмуда, некалькі медрэсэ, мінарэт Іслам-Ходжа вышынёй 45 м і ханскі палац Таш-Хаўлі.
Непаўторны ансамбль Ічан-Калы ўключае 60 архітэктурных помнікаў і каля 400 традыцыйных жылых дамоў. Характэрнай рысай многіх збудаванняў з'яўляецца абліцоўка купалоў на вежах блакітнымі кафлямі і вычварны арнамент. Яркі прыклад — медрэсэ Мухамед-Амін-хана. Вялікую каштоўнасць прадстаўляе цытадэль Куня-Арк з магутнымі крэпаснымі сценамі вышынёй 10 м.
У спісе каштоўнасцяў агульначалавечага значэння Харэзм займае асобае месца як буйны ачаг сусветнай цывілізацыі і адзін з важнейшых цэнтраў на Вялікім шаўковым шляху.
Зноскі
- ↑ UNESCO. Itchan Kala (англ.). Праверана 27 лістапада 2016.
- ↑ Ічан Кала ў Хіве, https://www.youtube.com/watch?v=PJ9yegJQxZs
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.