Абдулай Вад
Абдулай Вад | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Abdoulaye Wade | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абду Дыуф | ||||||
Пераемнік | Макі Сал | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 мая 1926[1][2][…] (98 гадоў) |
||||||
Жонка | Віўен Вад[d] | ||||||
Дзеці | Карым Вад[d] | ||||||
Веравызнанне | мюрыдызм[d] і суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
honorary doctorate at the université d'Auvergne - Clermont I[d] (2002) Q126416254? (12 кастрычніка 2000) Q126416260? (2005) doctor honoris causa from the University of Franche-Comté[d] (2005) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абдулай Вад (фр.: Abdoulaye Wade; нар. 29 мая 1926, Кебемер, Французская Заходняя Афрыка) — прэзідэнт Сенегала з 1 красавіка 2000 па 2 красавіка 2012.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 у згодзе з прэзідэнтам тады аднапартыйнага Сенегала Леапольдам Седарам Сенгорам заснаваў апазіцыйную партыю СДП. У 1976 ў Сенегале быў прыняты закон аб дазволе дзейнасці ўсяго трох палітычных партый, кожная з якіх павінна была вызнаваць адну з асноўных ідэалогій (сам Сенгор узначальваў Сацыялістычную партыю), і СДП прыняла ідэалогію лібералізму.
Вад удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у 1978 супраць Сенгора і 1983, 1988 і 1993 супраць яго пераемніка Абду Дыуфа, але займаў другое месца. Супрацоўнічаў з урадам, займаючы міністэрскія пасты (міністр без партфеля ў красавіку 1991 - кастрычніку 1992, дзяржаўны міністр у сакавіку 1995 - сакавіку 1998), арыштоўваўся за антыўрадавую дзейнасць і знаходзіўся ў эміграцыі ў Францыі. Вярнуўшыся адтуль 27 кастрычніка 1999, Вад ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, які прайшоў 27 лютага 2000 зноў быў другім, але выйшаў у другі тур, дзе перамог прэзідэнта Абду Дыуфа дзякуючы падтрымцы астатніх кандыдатаў, атрымаўшы 58,47%. У красавіку 2001 СДП атрымала большасць і ў парламенце. У тым жа годзе была прынятая новая канстытуцыя, уводзячы пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін, прычым сам Вад заставаўся на пасадзе на працягу сямі гадоў. 11 сакавіка 2007 г. адбыліся новыя прэзідэнцкія выбары, на якіх Абдулай Вад перамог у першым туры, атрымаўшы 55,9%. Спробы апазіцыйных кандыдатаў аспрэчыць вынікі ў Канстытуцыйным судзе не мелі поспеху.
Абдулай Вад падтрымлівае стварэнне Злучаных Штатаў Афрыкі.
Зноскі
- ↑ Lawler N. E. Abdoulaye Wade // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Abdoulaye Wade // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.