Аблакціроўка
Выгляд
Аблакціроўка (слова паходзіць ад лац.: Ablacto — аднімаю дзіця ад грудзей) — адзін з спосабаў прышчэпкі ў батаніцы. Уяўляе сабой зрошчванне парасткаў раслін, якія растуць побач (яблыні, грушы, вінаграду). Пасля поўнага зрастання шчэпу аддзяляюць ад мацярынскай расліны.
Па спосабе злучэння кампанентаў прышчэпы аблакціроўка бывае: збліжэннем упрыклад, збліжэннем з язычкамі, сядлом і інш Праводзіцца ў перыяд вегетацыі кустоў, лепш з мая да пачатку выспявання парасткаў. Пасля зрастання шчэпа аддзяляецца ад мацярынскай расліны, застаючыся на прышчэпе. У вінаградарстве ўжываецца галоўным чынам пры размнажэнні цяжкаўкараняльных сартоў вінаграду, у селекцыйнай і іншых даследчых працах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Энциклопедия виноградарства. В 3 томах». Гл. редактор А. И. Тимуш, Кишинёв: Главная редакция Молдавской Советской энциклопедии, 1986 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)