Перайсці да зместу

Абульгасан Алекперзадэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абульгасан Алекперзадэ
азерб.: Əbülhəsən Əlibaba oğlu Ələkbərzadə
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 лютага (12 сакавіка) 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1986(1986-05-20) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі»
People's Writer of the Azerbaijan SSR
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абульгасан Алібаба аглы Алекперзадэ (азерб.: Əbülhəsən Əlibaba oğlu Ələkbərzadə; 12.3.1906, с. Баскал, Азербайджан — 1986) — азербайджанскі пісьменнік. Народны пісьменнік Азербайджана (1979).

Скончыў Бакінскі педагагічны інстытут (1932). Раманы «Свет разбураецца» (1933), «Бастыёны дружбы» (кн. 1—4, 1950—70), «Садагат» (1979) і інш. сюжэтна звязаны з падзеямі рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Аўтар сатырычнай аповесці «Унукі старой Тамашы» (ч. 1—З, 1957—69), шматлікіх апавяданняў.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Унукі старай Тамашы / А. Абульгасан. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1962. — 109, [2] с.