Агасціна Карачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агасціна Карачы
італ.: Agostino Carracci
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 жніўня 1557
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1602(1602-03-22)[2][3][…] (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Antonio Marziale Carracci[d]
Род дзейнасці мастак, гравёр, мастак-гравёр, графік
Жанр гістарычны жывапіс і партрэт
Уплыў Domenico Tibaldi[d], Праспера Фантана і Bartolomeo Passarotti[d]
Уплыў на Джавані Ланфранка і Antonio Marziale Carracci[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агасціна Карачы (іт. Agostino Carracci; 16 жніўня 1557, Балоння — 22 сакавіка 1602, Парма) — італьянскі жывапісец і гравёр, брат Анібале Карачы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Агасціна збіраўся стаць ювелірам, але паддаўся ўгаворам свайго стрыечнага брата Ладавіка Карачы і стаў мастаком. Ладавіка аказаў вялікі ўплыў на станаўленне Агасціна як мастака. Акрамя таго, ён вучыўся жывапісу ў Праспера Фантаны, Барталамеа Пасароці і Даменіка Цібальдзі, падарожнічаў па Ламбардыі і пабываў у Венецыі. Валодаючы вялікай начытанасцю, вёў у арганізаванай братамі Карраччы Academia degli Incamminati лекцыі па тэорыі мастацтва. Яго нешматлікія жывапісныя творы (лепшыя з іх — фрэскі ў Палацца Фарнезэ ў Рыме, выкананыя разам з братам Анібале, «Прычашчэнне св. Гераніма» і «Ушэсце Багародзіцы» ў Балонскай пінакатэцы) адрозніваюцца правільнасцю малюнка і светлым, вясёлым каларытам.

Агасціна быў больш вядомым гравёрам, чым яго брат Анібале. Пераймаючы творы Карнеліса Корта, ён дасягнуў вялікіх вышынь у майстэрстве гравіравання. Найбольш вядомыя з яго гравюр: «Распяцце» (з Тынтарэта, 1589), «Эней і Анхіс» (з Барочыа, 1595), «Багародзіца з Немаўляткам» (з Карэджа), «Спакуса св. Антонія», «Св. Геранім» (з Тынтарэта), а таксама некаторыя гравюры з уласных прац. Агасціна Карачы атрымаў вядомасць дзякуючы сваім гравюрам эратычнага зместу, праілюстраваўшы так званыя «Позы» Арэціна.

Зноскі