Герб: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: nn:Heraldiske våpen |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: hy:Զինանշան |
||
Радок 101: | Радок 101: | ||
[[hr:Grb]] |
[[hr:Grb]] |
||
[[hu:Címer]] |
[[hu:Címer]] |
||
[[hy:Զինանշան]] |
|||
[[id:Lambang negara]] |
[[id:Lambang negara]] |
||
[[io:Blazono]] |
[[io:Blazono]] |
Версія ад 19:08, 23 лютага 2012
Шаблон:Вызн (польск.: herb ад ням.: Erbe — спадчына) — эмблема, адмысловы сімвал, які складаецца з фігур, якія сімвалізуюць уладальніка герба (чалавека, род, карпарацыю, горад, краіну і г.д.) і звычайна перадаецца ў спадчыну.
Гербы звычайна складаюцца з наступных элементаў: тарк, прылбіца, намітка, карона, клейнот, пахолкі (шчытатрымальнікі — выявы людзей, алегарычных істот або геральдычных жывёл, якія стаць на задніх лапах), мантыя і дэвіз.
Гербы ў блізкай да сучаснай форме з'явіліся ў Сярэдявеччы ў Заходняй Еўропе, у Англіі і Францыі. Першым гербам лічыцца тарк з шасцю залатымі львамі ў блакітным полі. Паводле версіі, якая сёння аспрэчваецца, Жофруа V Анжуйскі атрымаў яго ў 1127 (або 1128) ад свайго цесця, караля Англіі Генрыха I з нагоды шлюбу з яго дачкой Мацільдай, удавой імператара Генрыха V[1].
Распаўсюджванне гербаў звязана з развіццём ваеннай тэхнікі, першым чынам з з'яўленнем шалома, які закрываў твары ваяроў. Герб нанасіўся яркімі колерамі на шчыты. Разам з клейнотам выконваў важную ідэнтыфікацыйную задачу.
Гербы можна сістэматызуюць у Гербоўнік па прыналежнасці, рангам, відам юрыдычнага стану, стылям. Вывучае гербоўнікі (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.
Галерэя
Радавыя гербы
-
«Пагоня» -
Герб княжага прозвішча -
Герб напалеонскага графа -
Дваранскі герб -
Сучасны герб англійскага баранета -
Германскі дваранскі герб -
Мяшчанскі герб -
Японскі радавы герб
Гербы па рангах
- герб вялікі — з усімі элементамі.
- герб сярэдні — асноўныя элементы.
- герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.
-
Герб малы -
Герб сярэдні -
Герб вялікі -
Герб сацыялістычнай дзяржавы Румыніі
Тэрытарыяльныя гербы
- дзяржаўныя гербы
- гербы тэрыторый (губерняў, абласцей, раёнаў, паветаў, ваяводстваў, правінцый і г. д.)
- гербы гарадоў
- гербы вёсак
Гербы карпаратыўныя
- гербы ордэнаў
- гербы клубаў
- гербы вучылішч
- гербы цэхаў
- гербы арганізацый
- гербы воінскіх падпадзяленняў
- гербы фірмаў і канцэрнаў
-
Герб горада -
Герб студэнцкай карпарацыі -
Герб British Heraldry Society
Зноскі
Гл. таксама
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб
- Статья о геральдике в БСЭ (руск.)
- Статья о гербе в БСЭ (руск.)
- Статья о гербе на Геральдика.by (руск.)