Эміль Барэль: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
isolated cluster кальцо2 replaced by кластар3. |
untagged isolated. |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
{{mathbio-stub}} |
{{mathbio-stub}} |
||
{{Ізаляваны артыкул|кластар3}} |
|||
[[Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага]] |
[[Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага]] |
Версія ад 11:17, 5 сакавіка 2012
Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль | |
---|---|
Félix Edouard Justin Émile Borel | |
| |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1871 |
Месца нараджэння | Сен-Афрык, Францыя |
Дата смерці | 3 лютага 1956 (85 гадоў) |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Жонка | Camille Marbo[d] |
Род дзейнасці | матэматык, палітык, выкладчык універсітэта, змагар Французскага супраціву, эсперантыст, даследчык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Жан Гастон Дарбу[2] |
Вядомыя вучні | Jeanne Rouvière[d] і Georgios Remoundos[d][3] |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў тэорыі меры і яе дадаткаў у тэорыі верагоднасці |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (фр. Félix Edouard Justin Émile Borel) (7 студзеня 1871- 3 лютага 1956, Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.
Біяграфія
Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье - дачкой фабрыканта. У сям'і было трое дзяцей. Эміль - малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара - казалі мясцовыя жыхары, - вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў - у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з'яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.
У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.
Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.
Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.
У гонар Барэля названы кратар на Месяцы.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.336 // Эміль Барэль
- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.541
- ↑ https://www.tombes-sepultures.com/crbst_2031.html
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ https://books.google.cat/books?id=lpprCQAAQBAJ — С. 90.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Францыі
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены РАН
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
- Вучоныя паводле алфавіта
- Марскія міністры Францыі
- Постаці матэматыкі
- Постаці французскай матэматыкі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны