Эміль Барэль
| Эміль Барэль | |
|---|---|
| фр.: Émile Borel | |
| | |
| Дата нараджэння | 7 студзеня 1871[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 лютага 1956[5][1][…] (85 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Camille Marbo[d] |
| Род дзейнасці | матэматык, палітык, выкладчык універсітэта, змагар Французскага супраціву, эсперантыст, даследчык, фізік |
| Навуковая сфера | тэорыя імавернасцей, матэматыка, тэорыя меры[7], тэорыя гульняў[7] і палітыка[7] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Жан Гастон Дарбу[8] |
| Вядомыя вучні | Jeanne Rouvière[d] і Georgios Remoundos[d][9] |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (фр.: Félix Édouard Justin Émile Borel; 7 студзеня 1871 — 3 лютага 1956, Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье — дачкой фабрыканта. У сям’і было трое дзяцей. Эміль — малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара — казалі мясцовыя жыхары, — вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў — у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з’яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.
У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.
Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.
Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.
У гонар Эміля Барэля названы кратар на Месяцы.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Emile, Félix, Edouard, Justin Borel // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ https://www.tombes-sepultures.com/crbst_2031.html
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 30 мая 2023.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Google Books — 2005. — С. 90.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барэ́ль Эміль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 336. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн., «ТетраСистемс», 2007. — С.541.
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Аверон
- Нарадзіліся ў Ліёне
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Францыі
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены РАН
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжам 1939—1945
- Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Марскія міністры Францыі
- Матэматыкі Францыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)