Якапа Сансавіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}}
* {{кніга|загаловак=[[Encyclopædia Britannica]] Eleventh Edition|месца=New York|выдавецтва=Encyclopædia Britannica, Inc.|год=1911|том=24}}

== Спасылкі ==
* {{Commonscat-inline|Jacopo Sansovino|Якапа Сансавіна}}


{{DEFAULTSORT:Сансавіна}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1486 годзе]]
[[Катэгорыя:нарадзіліся ў Фларэнцыі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1570 годзе]]
[[Катэгорыя:Архітэктары Венецыі]]
[[Катэгорыя:Архітэктары Італіі]]
[[Катэгорыя:Скульптары Венецыі]]
[[Катэгорыя:Скульптары Італіі]]

{{DEFAULTSORT:Сансавіна}}


[[ca:Jacopo Sansovino]]
[[ca:Jacopo Sansovino]]

Версія ад 12:38, 11 чэрвеня 2012

Партрэт Якапа Сансавіна пэндзлю Тынтарэта

Якапа Сансавіна (італ.: Jacopo Sansovino; 2 ліпеня 1486-27 лістапада 1570) — скульптар і архітэктар эпохі Высокага Адраджэння.

Нарадзіўся ў Фларэнцыі, пры нараджэнні Якапа Таці. У Фларэнцыі ў 1500 годзе паступіў у вучні да Андрэа Сансавіна, прозвішча якога ён пасля ўзяў. У 1510 суправаджаў настаўніка ў Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру.

Якапа быў наняты папам Юліем II для рэстаўрацыі пашкоджаных статуй, таксама ён стварыў бронзавую копію скульптурнай групы «Лаакаон і яго сыны». У 1511 годзе Сансавіна вярнуўся ў Фларэнцыю, дзе пачаў працу над мармуровай статуяй Якава Зевядзееў для сабора Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ. У той жа перыяд ім была створана скульптура «Бахус і Пан» (Барджэла).

Вярнуўшыся ў Рым, Якапа працаваў для абшчыны фларэнційцаў над царквой Сан-Джавані-Дэі-Фіярэнціна, распачатай Антоніа да Сангала. Мармуровая скульптурная група «Мадонна з дзіцем», створаная Сансавіна, была ўсталяваная на захад ад храма Сант-Агасціна.

У 1527 Якапа быў вымушаны бегчы з разрабаванага Рыма. Па шляху ў Францыю ён спыніўся ў Венецыі, дзе яго прынялі Тыцыян і П'етра Арэціна. Заказ на аднаўленне галоўнага купала базілікі Сан-Марка прымусіў яго адмовіцца ад сваіх планаў. Неўзабаве Сансавіна становіцца галоўным архітэктарам Венецыянскай рэспублікі. У Венецыі ён застаўся да канца жыцця.

Сансавіна ўнёс вялікі ўклад у архітэктуру Венецыі. Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны будынак бібліятэкі, манетны двор, ладжэта. Якапа пабудаваў некалькі палацца, цэрквы Сан-Джуліяна і Сан-Франчэска дэла Вінья, якую скончваў Паладыа.

Як скульптар, Сансавіна вылепіў статую Марса і Нептуна, устаноўленыя на параднай лесвіцы Палаца Дожаў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Encyclopædia Britannica Eleventh Edition. — New York: Encyclopædia Britannica, Inc., 1911. — Т. 24.

Спасылкі